Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Шляхтич Завальня, или Беларусь в фантастичных повествованиях

Ян Барщевский

  • Аватар пользователя
    Аноним1 июля 2025 г.

    Кніга, якую павінен прачытаць кожны беларус. Можна па-рознаму адносіцца да "Шляхціца Завальні". Хтосьці называе гэты твор першым беларускім фэнтэзі і параўноўвае Баршчэўскага з Гогалем ці братамі Грым. Хтосьці лічыць "Шляхціца Завальню" выдатным зборнікам беларускага фальклору. Для кагосьці апавяданні, напісаныя дзвесце гадоў таму, занадта наіўныя.
    Для мяне твор Баршчэўскага - гэта адлюстраванне беларускага менталітэтата і жыцця беларусаў у дзевятнаццатым стагоддзі. Але з ноткай містыкі - чарнакніжнікі, ваўкалакі, прывіды, вогненныя духі і нават валасы, якія крычаць на галаве.
    Выдатнае чытанне для дажджлівых летніх вечароў.

    8
    215