Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Мова

Віктар Марціновіч

  • Аватар пользователя
    oranjevoe_solnce30 июня 2015 г.

    Віктар Марціновіч паспрабаваў апісаць словамі тое, пра што ўжо другое стагоддзе крычаць лінгвісты-беларусазнаўцы: МОва памірае, мова чахне, пройдзе не так шмат і мовы не будзе, ці будзе нейкі незразумелы, артэфактны сурагат, які і мовай назваць цяжка.

    Спрачацца з гэтым тэзісам даволі цяжка, бо лінгвісты людзі падрыхтаваныя і "жэстачайша" песімістычныя. даказаць нешта ім можна толькі ў дыяпазоне ад "утопія" да "антыўтопія". Не ведаю, ці была такая ідэя з самага пачатку ў Марціновіча, але нешта такое па мозгу прабегла. Спачатку лёгенька так, а потым як мядзведзь ў цырку - грузна і з барабанам на выі.
    Але досыць пра лінгвістаў і вечную жалобу, вяртаюся да кнігі.

    Што не спадабалася:
    пафаснасць. Я разумею, што яна ў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў засмоктаная разам з малаком маці, але ж пара ўжо адыходзіць ад Быкаўскага драматызму і відавочнага скуголення. Мы народ маленькі, але ж не старчаны, навошта так дэпрэсіўна і настойліва забіваць ўсё магчымае і немагчымае, закідваць смеццем годнасць і пашану да сябе. Так нічога не вырасце.
    трагізм. Тут глядзі вышэй, можна толькі дабавіць, што калі нават у параллельным свеце ўтапістаў няма надзеі, спадзявацца на яе жывучась у свеце рэальным - ідыятызм. Тыпічна беларускі пазітыў на фоне татальнага скептыцызму. Дзікасць несусветная.
    агульная млявасць і абыякавасць да жыцця, ці хутчэй нейкая дзіцячая наіўнасць калі не сказаць горш. Гісторыя нікога нічаму не вучыць. Любімы інструмент - граблі. Ліст працягніце самі.

    Што спадабалася:

    структура негледзячы на тое, што наратыўная манера не змяняецца ад героя к герою і мне толькі пасля трэцяй часткі стала зразумела, што герояў два, а не два жыцці (до і пасля) аднаго, структура цікавая. Дзеннікавы запіс - фармат, канечне, не новы, але цікавы і багаты на варыяцыі, а тым больш - на эмоцыі.

    фармат тут без камментаў: антыўтопія - гэта цукерачны варыянт - кожны ведае, якія цукеркі любіць. Гэтая дакладненька мая.

    Увогуле свет мой пасля кніжкі не перакуліўся, беларускасць больш меры не прачнулася, на мову не перайшла. Але зайшло добра.

    П.С. кніга на рускай з устаўкамі мовы чытаецця сюрэалістычна крута, толькі той момант, калі размаўляе Элаіза павінен быць таксама на белмове, інакш нешта не складваецца.

    Спойлер...


    Ну і Сярожа казёл. Аддаў кніжыцу, можа і не скончыў бы так...

    4
    108