Generation `П`
Виктор Пелевин
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Виктор Пелевин
0
(0)

Упершыню ўзяўся чытаць Віктара Пялевіна і адразу знайшоў для сябе столькі знаёмага, або пісьменнік, будучы цудоўным капірайтарам і рэкламадаўцам, знайшоў спецыяльныя коды ў свядомасць такога чытача як я. Прачытайце і падзяліцеся, ці адбылося з вамі тое ж самае. Мне падаецца, што В.Пялевін той пісьменнік, які сцвярджае думку, што мы працягваем жыць у эпоху постмадэрнізму. І нават чытач з інтэлектуальным узроўнем вышэй сярэдняга і няхай сапсаваным, але пачцуццём густу, усё ж знойдзе сваё ў такой кнізе як "Generation "П". Нават калі ён будзе беларусам, то ў чытанні проста не пройдзе міма, напрыклад, назвы арганізацыі "Народная воля", якая паводле В.Пялевіна займаецца тым, каб падтрымліваць веру ў існаванне палітыкаў, маўляў, яны ўсе толькі галаграма і намі кіруе тэлевізар. У Беларусі існуе газета "Народная воля", якая, пагадзіцеся, таксама падтрымлівае веру беларусаў ў тое, што ў нас ёсць роўная кіраўніцтву ў дзяржаве апазіцыя і шматпартыйнасць увогуле. Але ў палітыцы не мушу разбірацца, таму і не буду кранаць, бо засмярдзіць, тым больш кніга не пра яе.
Для маіх сяброў, мяркую, сваім у гэтай кнізе будзе прыкмета фінансавай нестабільнасці людзей, якія разбіраюцца ў марках і коштах на тэлефоны, дарагія аўтамабілі, гадзіннікі, бо пагадзіцеся, што чалавек, які можа гэта сабе дазволіць, не ведае колькі гэта каштуе і якая гэта марка, а яму проста падабаюцца рэчы.
Для мяне, як для чалавека, які нядаўна здымаўся ў рэаліці-шоу, цікава было пачытаць пра TV у прыдуманай пялевінскай рэчаіснасці, бо тэлебачанне ён параўноўвае з геенай вогненнай, як у Карфагене, нешта кшталту станцыі спальвання смецця. Цікавая тэорыя В.Пялевіна пра ўздзеянне нават выключанага тэлевізара (і яго адрозненні ад уключанага) на чалавека, светапогляд якога фарміруе рэжысёрска-мантажная група.
.
А для мяне, як проста для чалавека, было прыемна пазнаваць вядомыя цытаты (Homo homini lupus est), радкі з улюбёных песень: "Это сёстры-печали, живущие в ивах. Их глаза, словно свечи, а голос - туман..." На гэта і разлічваюць постмадэрністы, што ты пачнеш верыць. Ты пачынаеш верыць, што аўтар слухае тую ж музыку, што і ты, пачынаеш атаясамліваць сябе з героем твора Татарскім. Напрыклад, я, як і ён, таксама ў дзяцінстве не любіў галубцы, бо ўяўляў іх зварынымі галубамі. А колькі людзей яшчэ наведвала такая асацыяцыя?
Кніга В.Пялевіна пра прынцыпы творчасці постмадэрністаў, калі ты спрабуеш статуі свабоды ў руку засунуць трубку тэлевізара - метады і прыёмы ў пісьменнікаў-постмадэрністаў агульныя з рэкламадаўцамі. На думку аўтара, усім кіруюць грошы, і не за гарамі той час, калі не будзе існаваць мастацтва дзеля мастацтва, а кнігі будуць зводзіцца да таго, каб даказаць, што "Кока-Кола" лепей за "Пэпсі" ці наадварот. Вось гэта ўжо не постмадэрн, калі вы не можаце знайсці адрозненняў. Гэта бабло дзеля бабла, таму чытай сапраўдную літаратуру, пакаленне, пакуль ёсць магчымасць. Прыемнага чытва!
P.S.: Дзякуй аўтраў, што дазваляе жыць іншым, паралельным жыццём.