Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Стамбул. Город воспоминаний

Орхан Памук

  • Аватар пользователя
    SashaLesnik21 апреля 2025 г.

    Памук пра свой і чужы Стамбул

    На гэтую кнігу даволі шмат не вельмі добрых водгукаў. Перад тым, як пачаць чытаць гэтую кнігу, я раю пачаць чытаць яе вельмі ўважліва, каб зразумець, пра які Стамбул піша Памук.
    Я дагэтуль Архана Памука не чытаў, бо крышку па другой літаратуры выступаю, але ж выхад кнігі падтрымаў, бо хацелася. Са Стамбулам у мяне таксама "ўсё складана", бо гэта не мая краіна, душа да яе не ляжыць. У Турцыі ніколі не быў, але і не хочацца (мне больш холад падабаецца). Але магчыма гэтая кніга зможа перамяніць мяне і мае адносіны да сталіцы Турцыі? Чаму б не? Можа Памук так цікава падасць свае ўспаміны, што я завочна закахаюся ў Стамбул?
    Але ж амаль у самым пачатку Памук піша пра тое, што часта мы фарміруем свае адносіны да чаго-небудзь праз меркаванні другіх людзей. Ты можаш нарадзіцца і жыць у Стамбуле, але заўсёды цікава паслухаць другіх людзей, як яны адносяцца да горада, каб злавіць нешта такое, што жыло ў цябе заўсёды ўнутры, але ты пра гэта не ведаў. Таму Памук у кнізе піша не толькі пра горад, ў якім ён жыве, але і пра тое, што казалі пра яго людзі, якія прыязжалі пажыць у Стамбул - пісьменнікі, мастакі, турысты.
    І гэта, канешне, другі Стамбул, Стамбул Памука. Калі вам цікава дазнацца пра горад, лепш набыць які-небудзь турыстычны падарожнік, ці падручнік па гісторыі краіны. Калі ў вас спытаць пра ваш горад, то ў вас будзе свая гісторыя. А ў прадаўшчыцы ў краме свая. І свая ж гісторыя будзе ў жанчыны, якая працуе ў мясцовым краязнаўчым музеі. Кожны чалавек па свойму ўспрымае горад, у якім ён жыве. І магчыма вашая гісторыя будзе камусьці не вельмі цікавая. Спытае ў вас турыст што-небудзь, вы пачнеце што-небудзь казаць, а ён не будзе ведаць, куды дзецца, каб ад вас адчапіцца. Вось і Памука такая ж гісторыя. Свая. Пра тое, як ён нарадзіўся ў горадзе, дзе новае чаплялася за старое. Дзе памірала Асманская Імперыя і нараджалася Турцыя. Вось драўляныя будынкі (шмат-шмат фатаграфій у кнізе), вось стары мост, вось сумныя людзі ходзяць па вуліцах. Памук распавядае нам пра сумны Стамбул, дзе сум ёсць не "баг", а "фіча". Памук атрымлівае асалоду ад гэтага суму. Менавіта сум натхняе яго маляваць, а потым і нешта пісаць.
    Аўтар нарадзіўся ў багатай сям'і, таму ён жыў не так, як усе стамбульцы. Шмат чаго ён піша пра сваю сям'ю. Як яна бяднела, як тата сварыўся з мамай, як ён малы лупіўся з братам, як не хацеў вучыцца, а хацей гуляць і маляваць. А між гэтымі гісторыямі Памук піша пра людзей, якія шмат чаго зрабілі для Стамбула ў творчым сэнсе. Хтосьці кнігі выдаваў, хтосьці маляваў, хтосьці спрабаваў пісаць гісторыю.
    Я згодны, што ўспаміны пра Стамбул маглі быць цікавей, але ў Памука яны вось такія, другіх няма. Мне спадабалася, што у кнізе шмат фатаграфій, але дрэнна, што яны непадпісаныя.
    Яшчэ мне вельмі спадабался прыгожая вокладка кнігі.
    Стамбул Памука шэры, сумны, часта палае, але што зробіш? 8/10.

    2
    628