Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Чорны замак Альшанскі

Уладзімір Караткевіч

  • Аватар пользователя
    bobonya16 апреля 2025 г.

    Прачытана з задавальненнем

    Падаецца мне, что апошні раз кнігу на беларускай мове я чытале недзе гадоў 15-20 таму. А зараз усё склалася так, что сумесныя чытанні у кніжным клубе, улюбёны мой Караткевіч – і вось ужо апынулася я ў беларускай глыбінцы ля муроў Альшанскага замку, павольна перагортваючы старонкі амаль ці не першага беларускага дэтэктыву.

    Мне падаецца, у гэтай кнізе, нягледзячы на ўсе складальнікі жанру “гістарычны дэтэктыў”, таленавітаму аўтару ўдалося передаць шмат чаго іншага, насыціць твор шматлікімі сэнсамі і дадтковымі сюжэтнымі лініямі. Такім чынам, чытанне было вельмі насычаным, шмат падзей, шмат звестак, шмат герояў і сям-там раскіданыя па тэксце разважанні аўтара наконт сумлення, гістарычнай праўды і інш.

    Асобна хочацца адзначыць неверагодную асалоду ад чытання на беларуская мове, яшчэ вельмі жывой, самабытнай, на якой гаварылі, якой карысталіся, і ў якую сям-там украпваліся словы ці выразы з моў суседзяў – палякаў, рускіх, украінцаў – а не наадварот. На працягу чытання заўважыла, что ўвесь час запавольваюся і нават пра сябе чытаю выразна, з інтанацыямі.

    Што датычыцца менавіта сюжэту – столькі ўсяго наверчана-накручана, але напрыканцы мы атрымліваем адказы на ўсе пытанні, часткова адгалоўнага героя, часткова - ад антаганыста і галоўнага злодзея, і тады ўсе падзеі кнігі становяцца зразумелымі.

    Наогул, у творы ёсць сюжэтныя лініі на любы густ: дэтэктыў – на табе, каханне – ёсць, містыка – трымай прывідаў, і ўсё гэта агорнута ў беларускую гісторыю, прыроду і легенды.

    Гістарычная памяць народа і асобнага чалавека, пакаранне, якое заўсюды знойде вінаватага, вернасць сябрам, выбар паміж сумленнем і абавязкам – і гэта толькі асноўныя тэмы, наконт якіх выказваецца аўтар у сваім творы.

    Я не бачу, да чаго тут можна прычапіцца, тут усё выдатна: і мова, і сюжэт, і героі, і схаваныя сэнсы, і гістарычная аснова кнігі. Раю чытаць, бо гаворачы вуснамі аднаго з герояў рамана,


    "Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў"
    5
    68