Рецензия на книгу
Робинзон Крузо (аудиокнига MP3)
Даниель Дефо
Аноним23 мая 2015 г.Цікава было даведацца, што кніга Даніэля Дэфо заснаваная на рэальных падзеях. Праўда, у адрозненні ад Круза, сапраўдны рабінзон Аляксандр Селькірк зусім абязлюдзеў і, здабываючы ежу, мог пагнацца за статкам коз, дагнаць іх і амаль на хаду раздзерці адну з іх.
Твор Д.Дэфо адметны жа тым, што Рабінзон Круза працаваў і здолеў не толькі зрабіць уласнымі рукамі матэрыяльныя каштоўнасці, але і духоўна ўзбагаціцца. Ён звярнуўся да Бібліі, ён вёў дзённік, з якога мы даведваемся пра ўсе яго дасягненні ў працы:
Я ўзяўся будаваць сабе палатку. Я зрабіў яе з парусаў і жэрдак, якія нарэзаў у лесе… Каб захаваць сябе ад вільгаці, я зрабіў двайную палатку, меншую, а зверху яе – другую, боьшую. Знадворку палатку я пакрыў брызентам…
Мая сякера зусім ступілася. Я адсек ад ствала вялікі цурбан і ледзь данёс яго да свайго жылля – такі цяжкі ён быў! Я вырашыў зрабіць з яго лапату. Дрэва было такое цвёрдае, што гэта работа адабрала ў мяне вельмі многа часу і працы. Але лапату я ўсё-ткі зрабіў… Я быў у захапленні ад цуда свае працы: ніколі я не бачыў такой вялікай лодкі з цэлага дрэва. Затое ж каштавала яна мне дорага! Колькі разоў давялося мне, знемагаючы ад стомы, прыкласціся да гэтага дрэва сякерай!..І я вырашыў, што як толькі знайду прыгодную гліну, абавязкова вылеплю некалькі вялікіх пасудзін, каб захоўваць збожжа. Пра такі гліняны посуд, у якім можна было б варыць ежу, я пакуль што і марыць не мог… Справа ў тым, што ў мяне захаваліся шкуры ўсіх жывёл, на якіх я паляваў. Кожную шкуру я высушваў на сонцы, расцягнуўшы яе на жэрдках…
Футравая шапка была такая ўдалая, што я вырашыў з такога ж матэрыялу змайстраваць сабе яшчэ і поўны гарнітур, гэта значыць штаны і куртку…. Пасля курткі і штаноў я надумаўся змайстраваць сабе парасон...Аднак, Даніэль Дэфо прадстаўнік буржуазнага грамадства і навт пры спрыяльнай стваральнай працы яго герой не забываецца на грошы. Іх ён пасля забярэ з сабой, калі будзе пакідаць востраў…(А вось тут я прагаварыўся для тых, хто не чытаў раман!), але тыя ўжо страцілі прыдатнасць і пажоўклі. А напрыклад, узгадаць момант пра рабства, калі ён усё ж напачатку рамана прадае хлопчыка Ксуры, з якім побач прайшоў столькі выпрабаванняў.
– Непатрэбнае смецце, - прамовіў я. – Навошта ты мне цяпер патрэбна? Усю кучу золата я з ахвотай зараз аддаў бы за любы з гэтых капеечных нажоў. Нават калі б ты ляжала цяпер на падлозе, я і тады не сагнуўся, каб падняць цябе. Мне няма чаго з табою рабіць. Дык ідзі ж на дно марское.
Але падумаўшы крыку, я ўсё-такі загарнуў грошы ў кавалак брызенту і забраў іх з сабою.Даніэль Дэфо быў набліжаны да вышэйшых сфер палітыкі, але меў і неаднаразовыя турэмныя заключэнні. Ён набыў такую папулярнасць публіцыста, што калі напісаў памфлет на сябе самога, то яго пакаралі ля ганебнага стаўпа. Раю пачытаць вам кнігу гэтага незвычайнага чалавека, нават, калі вы ведаеце, чым скончыцца раман.
353