Рецензия на книгу
Смерти.net
Татьяна Замировская
Аноним20 февраля 2025 г.Яно жывое, а таму абавязкова зацягнецца.
Мяне не проста разьнесла ад гэтай кнігі, мяне ад яе разхерачыла!
На жаль, водгукі ў інтэрнэце зусім дрэнныя, бо напісаныя яны ну такімі нічога не разумеючымі ў жыцьці людзьмі, што я абуралася на кожны негатыўны сказ. Калі ласка, не чытайце водгукі загадзя, там няма праўды.
Тое вузкае кола, якое сапраўды зьяўляецца мэтавай аўдыторыяй (хаця й не спецыяльна), не зможа застацца раўнадушным. Хто менавіта? Не скажу, бо адно слова можа стаць спойлерам усёй кнігі.
Калі я пачынала чытаць, не шмат разумела, думала, што гэта чарговые фэнтэзі пераплеценае з кібер-панкам, а потым як зразумела!..
Канцоўка – самая неспадзяваная ў маім жыцьці, вось праўда. У некаторым сэнсе (ды не, у самы прамым) «Сьмерці.net» стала для мяне тэрапіяй пераезду. Маю рану раскалупалі, паказалі голае, жывое мяса й сказалі: “Яно жывое, а таму абавязкова зацягнецца. Нарасьце корка, потым спадзе, зарубцуецца. Застанецца толькі маленькі шрамік, як нагадваньне пра перажытае.”
5232