Рецензия на книгу
Сонька
Ігнат Карповіч
SashaLesnik17 февраля 2025 г.Вось табе і Сонька
Кніжачка маленькая, худзенькая, прачыталася за 2 дні. "Сонька" магла быць напісана пря якую-небудзь прастытутку, калі глядзець толькі на назву. Ці наадварот пра малую дзяўчынку. І ніяк не здагадаешся, што гэта так старую бабку завуць. Жыве яна на Беласточчыне, у вёсцы Гарадок з чатырма дамамі, у двух з якіх ніхто не жыве. Менавіта у такой вёсцы зламалася машына Ігара, нейкага вядомага тэатрала з горада. Зламаную машыну сустрэла Сонька, якая вяла карову з пашы.
У Сонькі ёсць гісторыя, якую яна нясе ў сабе і нікому не магла яе расказаць. Сонька ўспрыняла Ігара, як магчымасць напрыканцы жыцця выліць камусьці тое, з чым яна жыла ўсё сваё жыццё. Кату, сабаку ці карове гэта не раскажаш, а больш ты нікому не патрэбны...
А гісторыя пераносіць нас у часы вайны. Не магу сказаць, што нешта дзіўнае я пачуў. СОнька нам распавядае пра сваё каханне. Першае і апошняе. Калі немцы прыйшлі ў вёску, калі яна ўбачыла афіцэра і закахалася. Такіх гісторый было шмат... Нават мая бабуля расказвала, што ёй было гадоў 10, калі немцы прыйшлі, але яны частавалі яе цукеркамі, хадзілі на мясцовыя танцы, усміхаліся, нікога не чапалі. Потым паехалі далей. Дык вось каго цукеркамі частавалі, а з ім ляжалі разам на сене.
Гэта гісторыя не пра гвалт, як можна падумаць. Гвалт быў наадварот з боку бацькі Сонькі. Страшная справа, але Сонька казала бацьку, што будзе шчаслівая толькі тады, калі ён памрэ.
Але ўсё роўна гісторыя Сонькі сумная. Спачатку гэта цяжка зразумець, таму што аўтар піша лёгка, з вясёлымі ноткамі. Вось сустрэліся два міры - гарадзскі і вясковы. Вось Сонька, якая ледзь клыпае, вось кот, галоўны над мышамі, вось сабака, якая сука, але завецца Барбосам. І пакрыху аўтар ўплятае новы сюжэт, з былых часоў. Потым прыгае ў новы час, у горад, дзе ўжо ідзе пастанова гісторыі Сонькі. Вось Сонька жывая, вось ўжо яе няма, вось зноў жывая... І раптам гісторыя робіць балюча. І ты разумееш, як гэта ламае псіхіку. Жывеш сабе, хочаш, каб усё было добра, і тут нешта здараецца такое, што ламае жыццё, як быццам бы шматпавярховік разваліўся. Як быццам неба ўпала на галаву. І жыць ўжо не хочацца, а трэба.
Трэба хаця б для таго, каб расказаць пра свой боль, а потым можна ўжо спакойна паміраць.
Цяжкая гісторыя. Не ўнікальная, але горшай яна ад гэтага не становіцца.
7/10.538