Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Чорны замак Альшанскі

Уладзімір Караткевіч

  • Аватар пользователя
    nastyanenasteva14 февраля 2025 г.

    Яскравы прыклад таго, што кніга лепшая за фільм

    З творчасцю Караткевіча я пазнаёмілася, калі вучылася ў школе. Тады мы праходзілі іншы твор - Каласы пад сярпом тваім. Я ўразілася і вырашыла прачытаць і іншыя кнігі. Пайшлі ў ход Дзікае паляванне караля Стаха (таксама рэкамендую) і Чорны замак Альшанскі. Так здарылася, што Чорны замак Альшанскі я прачытала толькi на першым курсе ўніверсітэта. І вельмі ўразілася. Да гэтага я не чытала беларускія гістарычныя дэтэктывы (калi дзеянне амаль што ў наш час), мой мозг адмаўляўся прымаць той факт, што гэта - сучасная (хай і савецкая) літаратура. Да таго ж нам, студэнтам, прапанавалі паехаць з намётамі на прыроду, на раскопкі, збіраць гісторыі-фальклёр і атрымліваць асалоду ад маладосці Я была ў захапленні, прадчуваючы атмасферу, якая акружала і галоўнага героя кнігі - Антона Косміча.

    Хтосьці кажа, што дэтэктыўная лінія вельмі сумная і нават крыху нудная. Не магу з гэтым пагадзіцца. Хутчэй за ўсё таму, што я чытала кнігу ў арыгінале, на беларускай мове. На рускай мове чамусьцi чытаецца інакш, той атмасферы няма. Ня ведаю, як так выходзіць, але факт застаецца фактам.

    Праз шмат гадоў я вырашыла набыць кнігу на беларускай мове ў сваю калекцыю, але не чакала, што знайсці такую ў кніжных няпроста. Верагодна, такая класіка і зараз шануецца. Я ў захапленні ад стылізацыі, склада Караткевіча, гістарычнага складніка, традыцый. Магла б паставіць сто балаў - паставіла б.

    3
    87