Рецензия на книгу
Над кукушкиным гнездом
Кен Кизи
SashaLesnik4 февраля 2025 г.Рэвалюцыя ў псіхбальніцы
Калі я купляў кнігу 6 гадоў таму, фільма я не бачыў. Ведаў, што кніга звышпапулярная, што мае бацькі глядзелі раней кіно па тэліку, а ў брата, які вучыўся ў медзе на псіхатэрапеўта, нават разглядалі твор з пункту гледжання навукі. Такім чынам я добра ведаў, што "Палёт над зязюлі" - кніга эпічная.
Але пакуль кніга чакала ў чарзе на чытанне, я ўсё ж такі паглядзеў фільм, таму кніга крыху згубіла сваю цікавасць. Што мяне больш хвалявала, дык гэта ці ёсць якія-небудзь адрозненні паміж раманам і фільмам. На мой погляд адрозненняў не шмат. Сапраўды, чыталася практычна адзін у адзін, як і глядзелася кіно. Толькі мне здалося, што галоўны герой у фільме крыху іншы. Нікалсан канешне круты актор. Але як па мне, ён зашмат крыўляўся ў фільме. Безумоўна, яму трэба было па сцэнарыі быць кімсьці паміж звычайным і хворым на галаву чалавекам. Усё ж такі галоўны герой - гэта чалавек, які папаў у бальніцу для псіхічна хворых людзей па сваёй волі, каб не трапіць у турму. Макмэрфі думаў адседзецца ў цішы, а потым выйсці на волю і жыць ізноў так, як і жыў раней (піў, біўся, дурыў людзей, шукаў лёгкія грошы, бавіў час з прастытуткамі).
Калі я чытаў кнігу, я ўяўляў Макмэрфі як высокага статнага рыжага ірландца, якому па прыколу было апынуцца ў лякарні. Нікалсан усё ж крыху другі. Таму вось гэта і было для мяне самым вялікім адрозненнем. Ну і яшчэ было крыху нязручна, што аповед у кнізе ідзе ад імя індзейца. Гэта менавіта ён нам расказвае пра тое, што здарылася ў лякарні.
А што менавіта здарылася? Здаровы чалавек, які апынуўся сярод так званых псіхаў, захацеў жыць па сваіх правілах. Быццам бы ён - самавызначаны герой, які будзе жыць так, як ён хоча. Але ён сустрўся са сцяной у выглядзе галоўнай медсястры, правіла якой непарушальныя. Тыя, хто знаходзіцца ў бальніцы, жывуць як трусікі, не высоўваючыся са сваіх клетак. І яны былі радыя, калі да іх прыйшоў чалавек, які вырашыў змагацца з тытанамі.
Твор дарэчы цікавы. Ён незвычайны для мяне ў першую чаргу сваёй тэмай. Я не памятаю, каб я яшчэ чытаў пра псіхбальніцу, у якой жывуць здаровыя людзі (ці яны толькі косяць пад здаровых?). Яшчэ я ўвесь час, калі чытаў кнігу, думаў, як бы я сябе паводзіў, калі б апынуўся ў аналагічнай сітуацыі. Ці быў бы я як Макмэрфі, альбо як амёба? Падставіць дупу пад укол альбо адстаяць свае правы?
Ну і фінал, на мой погляд, моцны. Канцоўка бянтэжыць, вельмі здзіўляе. І дзеянне індзейца таксама... Я ўяўляю сабе, як здзівіў твор тых людзей, якія чыталі кнігу да фільма (ці пасля, але не бачылі яго). Вось табе і сістэма... Карацей кажучы, сядзі пад венікам і нікуды не вылазь. 8/10.4204