Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Дневник памяти

Николас Спаркс

  • Аватар пользователя
    zzif653 февраля 2025 г.

    Лічыцца амаль не легендарнай гісторыяй самага вялікага кахання ва ўсім свеце.

    Я ведала, што існуе фільм, зняты па гэтай кнізе, але ў маіх прынцыпах спачатку прачытаць, а пасля глядзець (па магчымасці).

    Гэта сапраўды цікавы, лёгкі раман, які падыйдзе для чытання ў той перыяд, калі складаныя тэмы не лезуць у галаву і хочацца крыху адпачыць, але ўсё роўна цягне штосьці прачытаць.
    У параўнанне з сучаснай літаратурай (асабліста папулярнымі зараз раманчыкам з перахода ў мятро), кніга адчуваецца больш классічнай. Але зноў жа, у параўнанне з сапраўднай классікай, гэта можна таксама назваць звычайным раманчыкам.

    Пачну.ю канешне ж з плюсаў. Гэты раман быў напісаны лёгкай рукой, што адчуваецца ва складзе. Мне больш за ўсё спадабался ход думкі, як нас акунулі ў гісторыю адразу, але мы не ведалі, што адбываецца. А пасля паціху пачалося апавяданне з гэтага дзённіка.
    10/10 стаўлю прыёму аўтара, калі нас амаль да самай апошняй главы трымаюць у недасведчанасці ў тым, хто ўсё ж такі апавядальнік, каго выбрала Эллі...

    Мінусы для мяне таксама былі, але не занадта вялікія: мне бы хацелася шчэ

    даведацца больш пра думкі й гісторыю Лона, паглядзець, як для яго адбылося ўсё гэта, што з ім было далей.

    У выніку хачу параіць гэты раман тым чытачам, якім хочацца акунуцца ў лёгкі, летні, прыгожы вечар, калі ты сядзіш з бабуляй або дзядуляй, якія расказваюць табе (ўжо даросламу) невялічкую гісторыю са свайго жыцця. Вы сядзіце на ганке, сонейка ўжо заходзіць за гарызонт, у цябе ў руках гарбатка, на плячах плед. Вакол прырода таксама рыхтуецца да сна, і ты пасля дапамогі па агароду, адчуваеш прыемную стому ў мышцах. І як быццам вяртаешся ў сваё дзяцінства й ведаеш, заўтра будзе таксама прыемны дзень...

    P. S. А цяпер можна паглядзець фільм і паразнаць, што ж будзе лепш (хутчэй за ўсё кніга)

    Содержит спойлеры
    1
    61