Рецензия на книгу
Ладдзя роспачы
Уладзімір Караткевіч
Wombat17 февраля 2015 г.Шмат часу не пісаў на роднай мове, а пісаць што-небудзь, звязанае з творамі Караткевіча на іншай мове акрамя той, на якой пісаў ён сам, было непаважліва да асобы гэтага Пісьменніка.
Дык вось, гэты невялічкі твор я даволі даўно вырашыў прачытаць, але давялося толькі зараз. Адзінае, аб чым я магу шкадаваць з гэтай нагоды, што я так доўга адкладваў для сябе знаёмства з Караткевічам. Хай вялікі шэраг беларускіх слоў, якія сустрэліся мне ў творы, засталіся не зусім зразумелымі для мяне (штосьці забыў, а штосьці і не ведаў увогуле), але гэта не перашкодзіла мне атрымаць сапраўдную асалоду ад чытання. Я і не мог стрымаць слёз (толькі ў адзіным моманце бліжэй да канцу), і смяяўся (значна часцей), нават у голас.
Што тычыцца галоўнага герою, то спачатку пра яго нельга сказаць чаго-небудзь добрага, але потым аўтар яскрава паказвае чытачам, за што можна палюбіць Гервасія. Яго можна палюбіць за яго любоў да жыцця, за яго любоў да Радзімы, кожнай кветачкі, кожнай жывёлы, кожнага кавалачка роднай замлі; а яшчэ за тое, што ён можа кахаць усім сэрцам. Тое, як ён падымае бунт, як ён трапна затыкае сваіх недабразычліўцаў (у тым ліку і Смерць), не могуць не зачараваць чытачоў, якія вымушаны змяніць свае адносіны да Гервасія.
Такім чынам, знаёмства з творчасцю Караткевіча адбылося, і, спадзяюся, надалейшыя мае сустрэчы з яго творамі прынясуць мне такую ж асалоду, як і "Ладдзя Роспачы".161,4K