Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917-1929 гг.

Аляксандр Гужалоўскі

  • Аватар пользователя
    SashaLesnik11 октября 2024 г.

    Сэкс толькі па картках!

    У кнігі даволі моцная назва - хочаш не хочаш, а зацікавішся, бо ўсё ж такі тэма сэксу вельмі "гарачая". Сапраўды, а ці быў які сэкс у Савецкай Беларусі? У гэты перыяд як раз толькі начыналі сваю працу Саветы, яшчэ маладыя, зялёныя. Ці была рэвалюцыя яшчэ ў аспекце сэксу?
    У кнізе распавядаецца пра стаўленне да стасункаў паміж мужчынай і жанчынай сярод камуністаў таго часу. Новая ўлада пераглядае погляды на звычайныя рэчы. На першае месца выходзіць свабода у дачынення да поглядаз чалавека, а сэкс прыраўноўваецца да выпіцця стакана вады. Гэта значыць, калі захацелася, тады і можна з кім заўгодна, абы па ўзаемнай згодзе. Ну і канешне пачалося - рост абортаў, згвалтаванняў, прастытуцыі... Бяры што хочаш, поўная свабода. Для мяне з кнізе знайшлося шмат цікавых нюансаў, пра якія я не ведаў. Напрыклад, што дзяржаўныя святы прыйшлі на змену царкоўным (сваеасаблівая барацьба з верай сярод савецкіх людзей), а камуны дык увогуле так здзівілі, што аж прыйшлося гугліць гэтую з'яву. Не разумею, як людзі маглі згадзіцца жыць камунамі і лічыць гэта грамадскім прарывам.
    Калі хто хацеў знайсці больш падрабязнае апісанне гэта сэксуальнай рэвалюцыі, той наўрадці нешта такое знойдзе. Кніга больш падобная да гістарычных хронік з датамі і лічбамі. Канешне, цікава было б пагаварыць з людзьмі, якія тады жылі, яны можа больш расказалі б пра сваё жыццё, але ж тых людзей ужо і няма... Таму даводзіцца рабіць вынікі па чужым гістарычным крыніцам.
    Што мне, напэўна, меньш зайшло - тэкст напісаны даволі суха. Усё ж такі гэта не мастацкая літаратура. Потым быў цікавы момант, калі я ўсё чакаў згадкі пра мой горад, і толькі к сярэдзіне зразумеў, што гаворка ідзе толькі пра Усходнюю Беларусь, бо Заходняя была ж пад Польшай... Яшчэ перыядычна мне здавалася, што аўтар пачынае расказваць неведама пра што. Пра вядомага чалавека, які некуды паехаў, з некімі сустракаўся, на ком ажаніўся, пераехаў у Маскву... Якое гэта мае дачыненне да сэксуальнай рэвалюцыі? Хто яго ведае. Як быццам трэба было раздзьмуць кнігу як можна больш. Па мой погляд, мне было б цікавей, каб у кнізе было 100-150 старонак, але з самым галоўным па тэме.
    Але ж кніга сапраўды атрымалася цікавай, многія рэчы для сябе адкрыў, дазнаўся пра адрасы мінскіх савецкіх прастытутак (але што мне гэта дасць?). 7/10.

    2
    45