Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Каласы пад сярпом тваім

Уладзімір Караткевіч

  • Аватар пользователя
    Halja17 января 2015 г.

    Чорт пабяры... Які маладзец усё ж быў Караткевіч. Ен подняў здаравенны моцны пласт беларускай гісторыі і зрабіў для з вамі, лянівых і бесклапотных, жівы зрэз з адлюстраваннем сутыкнуўшыхся сіл. Кніга не распавядае пра само паўстанне, але дасканала растлумачвае яго прычыны і паказвае абставіны, у якіх яно "гатавалась". І робіць гэта цікава, з прыгожым дынамічным сюжетам, карцінамі з жыцця шляхты, сялян, беларусаў, палякаў, рускіх. З галоўным героем мы праходзім шлях ад несвядомага дзіцяці да дарослаго мужчыны, патрыёта, гаспадара, бачым, я складаюцца яго погляды, як её разумее сабе як жыхара Беларусі, як нашчадка мовы і годнасці. Праз яго каханую, сяброў і родзічаў мы бачым розныя погляды на стан Беларусі, мову, сялянскія і шляхецкія праблемы.

    Класная кніга. Як цэлы класс гісторыі Беларусі. Я вучэбнік для кожнага Беларуса. Як я нічога пра яе не ведала раней?

    Чытае Андрэй Каляда. Дагэтуль я слухала ўжо ў яго выкананні дзве кнігі Мележа - выдатна, просто выдатна. Дзякуй.

    12
    3,9K