Подых навальніцы
Іван Мележ
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Іван Мележ
0
(0)

Усе кажуць, што вяршыняй не толькі "Палескай хронікі", але і ўсёй творчасці І.Мележа з'яўляецца раман "Людзі на балоце", але мне падаецца, што гэта не так. Магчыма, дзяўчатам-школьніцам і цікава чытаць пра любоўны трохкутнік Васіля, Ганны і Яўхіма, бо ў школе мы ўпершыню сутыкаемся з творам, але нават яго назва больш падыходзіць для другога рамана серыі - "Подых навальніцы". У “Подыху навальніцы” паказваецца пачатак будаўніцтва калгасу, але ў гэтым будаўніцтве асноўная роля саміх куранёўцаў, іх адносіны, твор найбольш цікавы і як этнаграфічнае даследаванне, бо раскрыты характар, менталітэт, звычаі і асаблівасці палешукоў, "людзей на балоце".
У цэнтры рамана - не забіты селянін, які гаруе з-за зямлі, не маладзіца, што разрываецца між двума стажкамі як бурыданаў асёл, а герой-інтэлектуал, чалавек з настаўніцкай адукацыяй, які цытуе А.Блока і, галоўнае, характарызуе палешукоў.
Тут мы бачым стварэнне тыповага характару беларуса-палешука: з аднаго боку ўдумлівага, памяркоўнага і разважлівага, а з іншага – гаваркога, адважнага, упартага. Пра такіх разважаў Апейка ў “Подыху навальніцы”, герой, які з’яўляецца ўвасабленнем аўтарскіх думак:
Асобнае меца ў рамане займае гісторыя паэта Алеся Маёвага, за якога заступіўся Апейка. Хлапца выключылі з камсамола праз заступніцтва за такіх пісьменнікаў, як Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі і інш., якіх абвінавацілі ва ўхіленні ад лініі партыі. З пункту гледжання гісторыі, гісторыі беларускай літаратуры раман неацэнныі і варты заняць месца на палічцы не толькі сапраўднага філолага ці гісторыка, але і кожнага беларуса.