Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Парфюмер. История одного убийцы

Патрик Зюскинд

  • Аватар пользователя
    mari-rudakova21 августа 2024 г.

    "Рамантыка" Францыі 18 стагоддзя

    Вырашыла я за абедам паглядзець што-небудзь. Выбар упаў на фільм "Парфумер: Гісторыя аднаго забойцы". Я чытала кнігу, таму ўяўляла сабе, што мяне чакае. І ўсё роўна - прыемнага апетыту. Не лічу сабе гідлівым чалавекам, аднак пачатковыя сцэны зрынулі мяне ў жах. Так, ніхто і не абяцаў, што ўся атмасфера фільма будзе прасякнута прыемным водарам "Амура і Псіхеі" і іншых парфумерных кампазіцый. Усё гэта - непрыкметная рэальнасць Францыіі 18 стагоддзя, дзе каралеўскія пакоі нават і цяпер смярдзяць.

    Але вернемся да кнігі, якая мала чым адрозніваецца па прыемнасці ад фільма. Невялікі твор даўся мне няхай і хутка, але нялёгка. Кожная старонка прымушае адчуваць супярэчлівасць у адносінах да галоўнага героя. З аднаго боку, узнікае спачуванне. Часам я шчыра шкадавала Жана-Батыста Грэнуя, якому з самага нараджэння прыйшлося цяжка, яго жыццё было поўным выпрабаванняў. З другога боку, апраўдваць жалем "эксперыменты" юнака я б не стала. Яго прага валодаць усімі водарамі на свеце і захоўваць іх быццам у турме жорсткая і агідная. Духі, што бударажаць розумы, атрыманы жудаснай цаной.

    Стыль апавядання успрымаецца мною праблематычна. Велізарная колькасць апісальных момантаў з мінімальнымі дыялогамі - не тое, што патрэбна, каб мозг адпачыў. Хай і варта адзначыць, што кніга і не прызнана як лёгкая гісторыя на вечар.

    І ўсё ж дзякуючы ёй я ў чарговы раз зразумела: мастацтва парфумерыі, што падобна на чараўніцтва, так трывала ўелася ў наша жыццё і без любімых духоў ужо не ўяўляеш свой дзень. А што ў складзе гэтай кампазіцыі? Не здзіўлюся, што, пазнаўшы пра кампаненты, многім будзе гідка. І ўсё ж яны наўрад ці адмовяцца ад звыклага водару ва ўгоду свайго камфорту. А вы?

    5
    179