Рецензия на книгу
Girl Online: Going Solo
Zoe Sugg
mari-rudakova19 августа 2024 г.І дзеля гэтага фіналу я чытала кнігу?
Нарэшце можна ўздыхнуць на поўныя грудзі і с задавальненнем паставіць кнігу на паліцу, каб... шчасна забыць пра яе. Сюжэт праз час амаль цалкам вылецеў з галавы. Гэта відавочна сведчыць пра тое, што гісторыя мяне не зачапіла.
І ўсё ж магу адзначыць некаторыя моманты. Галоўная гераіня змянілася. Яё асобасны рост не такі відавочны, але ён прысутнічае. Тут Пенні больш думае пра сябе і пра тое, што цікава менавіта для яе, а не для іншых. Дзякуючы гэтаму дзяўчына набывае новых сяброў і страчвае старых ворагаў. Пенні нарэшце паказала зубкі! Даўно гэта трэба было зрабіць. Я адчула гонар за гераіню, якая з ціхай мышы ператварылася ва ўпэўненую ільвіцу.
Вяртаючыся да любоўнай лініі, не магу не заўважыць яе частковую адсутнасць. Зноў я не атрымала чароўнасці паміж Пенні і Ноем. Іх гісторыя скончылася яшчэ ў першай частцы (ці яна ўвогуле пачыналася?). Але з'яўленне новага персанажа і ўзнікненне любоўнага трохвугольніка злёгку дадало гісторыі пікантнасці. Тым не менш, ад герояў мужчынскага полу я хацела іншых дзеянняў, а не ныцця. Урэшце, я атрымала неўраўнаважаных хлопчыкаў. Ці расхваляваная я? Ды не (хлушу).
У чарговы раз гатовая рассыпацца ў кампліментах Эліёту. Яго стойкасці толькі можна пазайздросціць, а яго боль адклікалася ў маім сэрцы. І колькі разоў ён здымаў ружовыя акуляры галоўнай гераіне. Ён быў выдатнай яркай карцінкай у шэрых буднях.
Фіналам я не задаволена. Дзе жаданае "доўга і шчасліва"? У выніку - нешта скамечанае, перажаванае і кінутае. Аднак я есці гэта адмаўляюся. Адмаўляюся прызнаваць, што менавіта такі фінал заслужыў кожны, хто стаічна дайшлоў да канца серыі.
І зноў задумваюся пра тое, што пазнаёмілася з "Дзяўчынай Online" даволі позна.
Содержит спойлеры273