Рецензия на книгу
Беларуская эпіграма
Казімір Камейша
Miraydo9 января 2015 г.Камейша для мяне стаў тым чалавека, які здейсніў на свой лад маю літаратурную мару. Даўненька мне хацелася, каб паэзія выдавалася тэматычна і з каментарыямі. Зборнік "Беларуская эпіграма" поўнасцю адпавядае майму трошкі эгаістычнаму літаратнаму густу. Каментарыі ад складальніка спрытна робяць эпіграмы яшчэ і зразумелымі для шырокага кола чытачоў, што робіць іх яшчэ больш пацешнымі. Ды яшчэ і сваю справу робяць самі эпіграмы ад знакамітых беларускіх паэтаў - гумарыстычныя, сатырычныя, вострыя. Я з вялікім задавальненнем пад каву зачытвала вясёлыя радкі сваім дамашнім. Для добрай кнігі, якая стварае добры настрой як сам-насам, так і ў кампаніі, не шкада месца ні ў кішэні (памер дазваляе) ні на палічцы.
P.S. Са мной многія могуць паспрачацца, але я вельмі дужа хачу, каб зубадрабільная паэзія выдавалася з падобнымі каментарыямі. Ды і тэматычныя выданні могуць стаць вельмі спадручнымі, калі трэба стварыць адпаведную атммасферу ў мазгах.4634