Рецензия на книгу
The Invisible Life of Addie LaRue
V. E. Schwab
Аноним1 августа 2024 г.АДДЗІ ЛАРЮ
Чароўны раман пры дзяўчыну, якой было мала волі ў гэтым свеце. Мяне зачаравала Аддзі з самых першых слоў гэтай кнігі.
Цікава, што пры вывучэнні водгукаў на дадзены раман, людзі раздзяліліся на 2 лагеры: тыя, хто лічыў кнігу настолькі нуднай, што кідаў чытацт, і тыя, хто закахаўся ў гэтую гісторыю. На шчасце, я далучылася да другога лагеру.
Мне хочыцца, каб гэтую кнігу прачытаў КОЖНЫ чалавек. Яна напісана лёгка, чытаецца лёгка, а вось з галавы выходзіць складана. Так цікава паставіць сябе на месца Аддзі, падумаць, а як бы я пражыла столькі э, памятая ўсё, што патрэбна й не памятая, што хочацца? Здаецца, менавіта я пайшла б іншым шляхам... Але э, галоўная гераіня не я, таму я чытаю пра ЯЕ шлях.
!!!СПОЙЛЕР!!!
Адзінае, што мне не спадабалася, што ў канцы яна паступіла эгаістычна ў дачыненні да Генры... Яму было б прасцей або яе не памятаць, або памерці... Але тады, ніхто б ніколі не даведаўся пра цікавую гісторыю Аддзі Ларю, у тым чыне й я.Содержит спойлеры3325