Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Dorohedoro, Vol. 1

Q Hayashida

  • Аватар пользователя
    Alek_von_Litz23 июля 2024 г.

    Брудны бруд і стары добры ультра-гвалт

    Калісьці ва ўніверскія часы я паглядзеў экранізацыю гэтай мангі на Anibel і вось толькі зараз дабраўся да першакрыніцы.

    У сваім творы Q - Hayashida апісвае даволі дзіўны і захапляльны сусвет. Ёсць горад чараўнікоў, а менавіта пад ім знаходзіцца іншы -  Дзіра, куды магі выкідаюць усё сваё (у тым ліку і  "выпраменьваючае" магію) смецце і куды яны часамі наведваюцца каб "папрактыкавацца". У выніку гэтага дождж у Дзіры складаецца з чараўнога бруду, а большасць тутэйшых - ахвяры магічных эксперыментаў з гратэскнымі мутацыямі, якія нават пасля смерці не супакояцца і будуць вяртацца раз год у выглядзе паўсталых мерцвякоў.

    Менавіта ў гэтым шалёным свеце мы будзем назіраць за прыгодамі Каймана, які стаў ахвяраў нейкага чараўніка, страціў памяць і цяпер мае яшчарыную галаву, унутры якой жывая галава іншага чалавека, і Нікайды - уладальніцы гёдза-кафэ, у якой тэж ёсць сакрэты. Разам яны змагаюцца з магамі, прышоўшымі ў Дзіру дзеля развагі.  Пасля паразкі чараўнікі патрапляюць да пашчы Каймана, і ўжо пасля пытання "Што сказаў мужык у роце?" і адказа "Ты не той" нашыя героі ад іх пазбаўляюцца. І усё гэта зарадзі таго, каб знайсці чаклуна, наклаўшага праклён на Каймана. Да тога ж, гэта гісторыя прыпраўлена дымнай магіей, старым-добрым ўльтра-гвалтам з лужынамі крыві і спецыфічнай "брудной" малёўкай аўтара, і разам гэта складаецца ў сапраўды Брудны Бруд (літаральны пераклад назвы).

    У выніку, я магу параіць гэты твор усім аматарам таямнічых гісторый, якія не цураюцца фантасмагарычных вобразаў у духе М'евілля і кроплі малёваннага сплаттэрпанку.

    2
    62