Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Five Feet Apart

Рейчел Липпинкотт, Микки Дотри, Тобиас Иаконис

  • Аватар пользователя
    Аноним19 июля 2024 г.

    Дзе абяцанае каханне і рыданні?

    Ох ужо гэты кніжны трэнд - гісторыі пра смяротна хворых падлеткаў. Яго пачынальнікам можна лічыць Джона Грына, бо колькі слёз было праліта чытачамі ад яго "Вінаватыя зоркі". Памятаю свой 10-ы клас, калі на экраны выйшаў фільм з Шэйлін Вудлі і Энсэлам Элгартам у галоўных ролях. Памятаю, як мы з аднакласніцай абмяркоўвалі кнігу і злаваліся на тое, што фінал атрымаўся сумны. Але я не памятаю адно - сваіх слёз. Таму што іх проста не было. Як і ад кнігі "У метры адзін ад аднаго".

    У сваё апраўданне хачу сказаць, што мне яшчэ ніколі не траплялася кніга, якая б разрывала маю дашу і выклікала дзікія рыданні. І няхай блакітных стыкераў я наляпіла больш за астатнія, але слёз не было.

    На жаль, але моцных пачуццяў герояў я не ўбачыла. Нам ледзь не ў кожным абзацы пісалі, што іх жыццё хуткаплыннае, што смерць блізка. На думку прыходзіць фільм "Апошні адпачынак", дзе гераіня пазнае, што смяротна хворая, і з'яджае на курорт пражыць астатнія тыдні за ўсе свае гады. А тут што? Дзе падлеткавая энэргія, што б'е праз край? Дзе нястрымны запал да жыцця? Я атрымала нудных сухароў, а не барцоў.

    Мне складана адзначыць гэтую кнігу для сябе як кнігу пра каханне. Хутчэй гэта была ўзаемная сімпатыя двух процілегласцей. Сапраўдным каханнем тут і не пахне. Героі хацелі адчуць сябе патрэбнымі, пагаманіць з тым, хто разумее і нясе той жа цяжар хваробы. Са Стэлы і Уіла атрымаліся б добрыя сябры, але ў рамантычным стане іх адносіны мне ўспрымаць немагчыма.

    Канцоўка вывела мяне з сябе. Усю кнігу загубілі двума апошнімі главамі. Наколькі ж па-дурному выглядаюць гэтыя радкі, улічваючы папярэднія словы герояў. Аўтары, навошта???

    У кнізе так мала старонак, а калі паменьшыць міжрадковы інтэрвал, яна стане яшчэ карацей. Але нават у такой колькасці інфармацыі я змагла знайсці для сябе мала станоўчых момантаў. Адзін з іх - гэта асветніцкая праца. Шмат чаго мы не ведаем пра свой арганізм і які ж ён далікатны! Застаецца надзея, што калі-небудзь лекі ад кістознага фіброзу ўсё ж такі вынайдуць і B. cepacia не будзе такая страшная.

    4
    299