Рецензия на книгу
The Man in the High Castle
Philip K. Dick
Аноним15 июля 2024 г.Гэтая жанчына – сапраўднае стыхійнае бедства
Насамрэч, гэта першы твор Дзіка, з якім я азнаёмілася.
Адразу скажу, што твор дастаткова складаны быў для мяне. Але ад гэтага ён не робіцца меньш цікавым. Канешне, чакала я ад яго больш, але ўсё роўна не шкадую, што вырашыла азнаёміцца з творчасцю гэтага аўтара праз гэты твор. Адназначна, я буду далей знаёміцца з гэтым аўтарам.
Гэтая кніга была складанай у разуменні з-за колькасці персанажаў і адначасовых сюжэтных ліній. Асабіста складана было зразумець тлумачэнні "Кнігі змен", але, здаецца, з-за таго, што ў мяне мала жыццёвага вопыту й нейкі не такі склад розуму.
Адназначна, у будучыні, калі мой розум крыху зменіцца, перачытаю й 100% інакш яе зразумеў.7234