Рецензия на книгу
The Ballad of Songbirds and Snakes
Suzanne Collins
Аноним25 июня 2024 г.Я б прыстукнула іх абодвух
Цікава назіраць за ажыятажам у кніжных крамах і розных пабліках пасля таго, як абвяшчаюць пра выпуск нейкага фільма, знятага па кнізе. Усім тут жа патрэбна гэтая кніга, і потым выходзіць незлічоная колькасць аглядаў, якія абмяркоўваюць плюсы і мінусы твора. Крыху дзіўна, што да гэтага том пыліўся на паліцах і пра яго ўспаміналі толькі сапраўдныя прыхільнікі аўтара. Падобнае здарылася з "Баладай...", часткай усім знаёмых "Галодных гульняў".
Кніга была набытая мной цалкам выпадкова - ў букіністычным аддзеле любімага кніжнага я так і не змагла знайсці штосьці вартае, і прышлося "здавольвацца" новым томам, загорнутым у плёнку (эколаг ува мне б'ецца ў істэрыцы). Трылогію "Галодныя гульні" я прачытала некалькі год таму, і яна не зрабіла на мяне ўражанне, хай і адзначу, што серыя не расчаравала. "Балада..." здзівіла аб'ёмам - яна істотна таўсцей за астатнія кнігі і змяшчае больш супярэчлівай інфармацыі.
Даволі часта першае ўражанне пра героя можа быць зманлівым. Але ведаючы будучыню Карыялана Сноў, я магла скласці нейкае ўяўленне. Першая глава, першыя старонкі - а мне ўжо хочацца прыстукнуць галоўнага героя. Адно яго з'яўленне вывела з раўнавагі. І тым не менш я спыняла сябе: калі галоўны герой выклікае такія эмоцыі, аўтару ўдалося яго добра прапісаць. Ён можа не падабацца, але ў дадзенай сітуацыі Сноў і не павінен быць манетай. Герой паказаны агідным чалавекам, пагарда да яго пераважае ўсе станоўчыя якасці, якіх у яго даволі мала. Знешная прывабнасць супярэчлівая.
Абурэнне з нагоды сюжэту даводзіла да ашалеласці. Скача храналогія, ўзроставы рэйтынг не адпавядае рэальнасці, пытанні, якія засталіся без адказаў - кнігу хацелася з гневам загарнуць і закінуць на паліцу. Аднак я засталася з героямі.
Адкрыты фінал гісторыі Люсі Грэй мяне не захапіў. Яе будучыня засталася пад вялізным пытаннем, і невядома, ці згуляла яна важную ролю ў наступных падзеях Панэма. Аднак можна сказаць, што менавіта гэтая дзяўчынка збольшага паўплывала на станаўленне будучага прэзідэнта. Менавіта яна стала спускавым кручком яго нанавісці. Яе паводзіны пакідае жадаць лепшага, а маладушнасць яшчэ нікому не дапамагла. Люсі Грэй магла і патрэбна была спыніць Карыялана, але гэтае псеўда-каханне ўсё сапсавала.
Кніга пакінула мяне ў заблытаных пачуццях. Мне шчыра было шкада, што самага адэкватнага персанажа проста злілі. Мне хацелася большай дынамікі, больш тлумачэнняў. Аднак ў выніку я атрымала долю расчаравання.
3129