Рецензия на книгу
Чазенія
Уладзімір Караткевіч
Rina_K14 ноября 2014 г.Мы розныя ва ўсім, акрамя нашага каханняКніга шэдэўральная, адна з тых, што выклікаюць літаратурны аргазм, як і большасць нятленных твораў нашага выдатнага беларускага майстра. Я не люблю чытаць доўгія апісанні прыроды, але тут Караткевіч так цікава, так захапляльна намаляваў флору і фауну тайгі, што я быццам бы і сама ўсё пабачыла і адчула. Гэта не героі, а я змагалася з дзікім штормам. Гэта не яны, а я перамагла гіганцкага таёжнага кашака. І быццам бы гэта не Гражына, а я правяла ноч ў хатцы з Севярынам... ой, ды я ж не пра тое:)
Увогуле мне падабаецца, што пісьменнік закрануў актуальнае і ў наш час пытанне наконт радыяцыі і пагрозы таго, што умяшанне чалавека ў законы прыроды можа вельмі дорага яму абыйсціся. Па сутнасці, Гражына і Севярын увасабляюць сабой 2 супрацьлеглыя лагеры - прырода і навука. Але, безумоўна, у іх ёсць і падабенствы. Яны аднолькава тонка і назіральна, па-мастацку ўспрымаюць навакольны свет.
На пары па гісторыі беларускай літаратуры (так, мне трэба было прачытаць гэты твор па праграме, аб чым не шкадую) прэпадша і большасць прысутных сцвярджалі, што Гражыне і Севярыну не лёс застацца разам - маўляў, вельмі ўжо яны несумяшчальныя, прама як грыбы - адзін звычайны, а другі радыяцыйны. Я тады яшчэ не прачнулася (бо была першая пара), так што выказваюся цяпер.
Фігу! Нармальная з іх атрымалася б сям'я. Я ўпэўнена, што яны б абавязкова знайшлі кампраміс (калі іх каханне такое ўжо прама піпец якое моцнае). Проста Гражына павяла сябе як вавёрка-панікёр. Цярпець не магу такіх людзей. Ты ж нават не паспрабавала - і зваліла некуды, вырашыўшы пакінуць дзіцёнка без бацькі (так, не здзіўляйцеся - ноч у хатцы прынесла свае... эм... плады). Чаго табе не хапала, жанчына?? Мужык - прыгожы, нармальны, РАЗУМНЫ (якіх зараз мала). Як сказаў герой Кена Кізі ў яго славутай кнізе "Пралятаючы над зязюліным гняздом": "Я хаця б паспрабаваў".
Таму, даражэнькія, спрабуйце! Нават калі вы няўпэўненыя ў станоўчым выніку. Таму што лепш паспрабаваць і памыліцца, чым не паспрабаваць і ўсё жыццё думаць: "А што, калі...?" Кніга заканчваецца няпэўнасцю - герой вырашае любой цаной знайсці сваю каханую. І я веру, што ён знайшоў. Знайшоў, узваліў на плячо і адшлёпаў яе па задніцы (азадку, срацы, дупе, папцу), каб больш так не рабіла! Прыемнага чытва.
19898