Рецензия на книгу
Кладбище домашних животных
Стивен Кинг
Ales_Moyski10 ноября 2014 г.Дзяцінства - час, які забываецца, але чамусьці ў дзяцінстве закладаецца падмурак ведаў.
Сцівен КінгЧас успамінаў. Час кароткіх рэцэнзій. Час дарослых кніжак з дзяцінства.
Большасць маіх знаёмых глядзелі фільм, але не чыталі аднайменнай кніжкі - "Могілкі хатняй жывёлы". Я наадварот толькі зараз паглядзеў фільм па рамане, які ўразіў мяне ў дзяцінстве. Глядзеўшы фільм, я зразумеў, наколькі ж кіно часам звужае сутнасць кнігі. Сцівен Кінг, акрамя таго, што палохае, вельмі часта вучыць, аналізуе праблемы сямейнага жыцця праз свае кнігі ("Ззянне", "Роза Марэна" пра алкагалізм і гвалт у сям'і).
Як распавесці дзецям пра смерць? Такое пытанне ставіць Сцівен Кінг у рамане "Могілкі хатняй жывёлы". Зомбі, уваскрашэнні ката Чэрча (ад Уінстана Чэрчыля), сына, жонкі - гэта павярхоўны сюжэт, а сутнасць у тым, каб патлумачыць смерць хатняга любімца, з якой многія з нас, чытачоў, сутыкаліся ў жыцці. Глыбіня раману ў тым, каб прааналізаваць, што такое смерць і ці гатовы дзіцёнак яе ўспрыняць, як ён гэта зробіць і ці не атрымае душэўнае траўмы (і колькасна разважанні на гэтую тэму займаюць большасць старонак кнігі).
Я не хачу, каб Чэрч паміраў! Ён - мой кот! Ён - не кот Бога! Няхай у Бога будзе свой кот! Няхай у бога будуць усе праклятыя, старыя каты, калі ён хоча, то няхай забівае іх! Чэрч - мой!Смачна чытаць! Асабліва будучым педагогам і сямейным псіхолагам!
P.S.: дарэчы, у фільме здымаецца і сам Сцівен Кінг у ролі святара.
950