Рецензия на книгу
Фантомобиль профессора Цыляковского
Янка Мавр
sabrina_ionescu22 мая 2024 г.У тэксце можна сустрэць некалькі адсылак да твораў Герберта Ўэлса. А ў другой палове аповесці, там, дзе пра падарожжа герояў на Марс, мне ўзгадаўся ягоны раман "Першыя людзі на Месяцы". Тут ёсць і сустрэча людзей з пазаземнымі разумнымі істотамі, і нейкі сацыяльны складнік прысутнічае. Праўда, калі ангельскі фантаст праз апісанне той сустрэчы крытыкаваў каланіяльную палітыку сваёй краіны, то беларускі пісьменнік адкрыта тут ухваляе савецкі імперыялізм. Галоўныя героі даволі агрэсіўна ўмешваюцца ў справы марсіян, жадаючы "навучыць" і "навесці тут парадак" і гатовыя "для карысці нашых суседзяў" нават і пагаладаць. Калі ўсё гэта ўспрымаць як сатыру, то чытаецца твор няблага. А наконт навуковай фантастыкі, да якой прылічваюць "Фантамабіль": яна тут ёсць, прынамсі яе нашмат больш, чым у "Аповесьці будучых дзён".
Содержит спойлеры381