Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

The Ballad of Songbirds and Snakes

Suzanne Collins

  • Аватар пользователя
    Аноним17 мая 2024 г.

    Спачатку яе, а пасля астатнія кнігі

    Першая кніга, у якой я адчувала негатыўныя пачуцці да галогнага герою. Я не скажу, што гэта важны спіноф да асноўнай трылогіі, але для раземння ўсяго свету, самой гісторыі Галодных гульняў, можна прачытаць.

    Было вельмі не прыемна разумець, які чалавек прыйшоў да ўлады, з якой сям'і ён выйшаў. Не прыемныя для мяне былі й думкі Сноў, яго светапогляд, жыццёвыя ўстаноўкі.

    Каб ведала раней, то спачатку прачытала бы Балладу, а пасля асноўныя кнігію Менавіта для мяне было б цікавей разумець і адчыняць паступкі Сноў пасля таго, як "пазнаёмілася" з ім блізка.

    Паставіла дадзенай кніге 4 з 5 зорачак, таму што не захапіла яна мяне так, каб пасля яе мне патрэбна было пару дзён "на падумаць", "переварыць" гэтую гісторыю. Яна прачытана, героі раскрытыя, гісторыя засталася ў мінулым. Мабыць у будучыні я перачытаю ўсю трылогію Галодных гульняў, але не ўпэўнена, што захачу перачытваць Балладу.

    3
    101