Рецензия на книгу
Кому на Руси жить хорошо
Н. А. Некрасов
Ales_Moyski27 октября 2014 г.И ворон, птица умная,
Приспел, сидит на дереве
У самого костра,
Сидит и чёрту молится,
Чтоб до смерти ухлопали
Которого-нибудь.Гэта эпіграф з жывёльнага свету, які з'яўляецца разам з раслінным светам і інш. адным са складнікаў моўнай карціны свету, што намаляваў Мікалай Аляксеевіч Някрасаў ў паэме "Каму на Русі жыць добра". Не хацелася б у рэцэнзіі згадываць сюжэт, бо, пагадзіцеся, часцей за ўсё цікаўнасць да кнігі выклікаецца не тэмай і сюжэтам, а ўласнымі захапленнямі чытача, тым, што можа зацікавіць канкрэтна яго. Вось канкрэтна для людзей, якія цікавяцца фальклорам, але, можа, па якіх-небудзь прычынах не чыталі паэму М.А.Някрасава гэта рэцэнзія. А ў паэме вы адразу заўважыце ўплыў тых жа казак, бо ўжо ў першых радках казачны пачатак: "В каком году рассчитывай, / В какой земле - угадывай / На столбовой дороженьке / Сошлись семь мужиков". І адразу ў вочы кідаецца магічная лічба 7, а для казак увогуле характэрна магія лічбаў, але лепш бы тут узгадаць было наступны прыклад: "Слетелися семь филинов, / Любуются побоищем / С семи больших дерев..." Але не толькі казкі, а прыказкі і прымаўкі таксама складаюць моўную карціну свету народа, нават калі гэта размаўляюць птушкі пра "скатерть самобранную" (казачная рэч): "По вашему хотению, по моему велению".
Ці напрыклад:
Мужик, что бык: втемяшится
В башку какая блажь,
Колом её оттудова
Не выбъешь: упираются,
Всяк на своём стоит!М.А.Някрасаў спрабуе нават рэканструяваць народныя песні, напрыклад, "Галодную", а таксама набліжае і астатні тэкст да фальклору, напрыклад, памяншальна-ласкальнымі суфіксамі ("дороженька", "Похомушка", "ребятушки") ці самой формай верша: нерыфмаваныя радкі, але строгая рытмічная канструкцыя, якая прымушае нават націскі перабягаць на іншыя склады.
Сярод жанраў вуснай народнай творчасці можна ў творы сустрэць замову:
Жену ему неумную
Пошли, детей - юродивых!
Прими, услыши, погляди,
Молитвы, слёзы матери,
Злодея накажи...Узгадваюцца ў творы і быліны ў вобразе Авелія, багатыра святарускага, з уласцівымі гіпербаламі:
А грудь? Илья-пророк
По ней гремит-катается
На колеснице огненной...
Всё терпит богатырь.Відаць, што аўтар вельми рупліва даследуе народныя павер'і. Напрыклад, сяляне вераць, што зязюля спыняецца кукаваць, калі закаласіцца хлеб, маўляў, папярхнецца коласам:
Кукуй, кукуй, кукушечка!
Заколосится хлеб,
Подавишься ты колосом -
Не будешь куковать.Асобнае месца ў творы займаюць вясельныя абрады. Калі ўважліва чытаць, то можна знайсці для сябе адказы на многія пытанні. Карысна гэта будзе і беларусам, бо падчас напісання паэмы ды і ўвогуле ў ХІХ ст. Беларусь уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, таму гэта моўная карціна свету і нашага народа. Напрыклад, вы задаваліся пытаннем, адкуль узялося слова вэлюм? Паводле М.А.Някрасава можна меркаваць ад абраду, калі падчас апошняй вечарынкі з нявесты здымаецца воля ў выглядзе стужачкі, якую дзеўка носіць да замужжа. Гэта і яшчэ шмат іншых цікавых этналінгвістычных момантаў увабрала ў сябе паэма "Каму на Русі жыць добра". Смачна чытаць!
6188