Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Мастер и Маргарита (аудиоспектакль)

Михаил Булгаков

  • Аватар пользователя
    Pramenchik8 октября 2014 г.

    Аб гэтай кнізе мне распавядалі шмат. Каму -та падабалася, каму-та не. Хтосьці яе не скончыў, а хтосьці нават не зразумеў пра што яна. Натуральна колькі людзей, столькі і меркаванняў, але я пераканалася ў тым, што абавязана яе прачытаць. У мяне ёсць такое правіла: калі на кнігу ёсць экранізацыя, то я фільм не гляджу да таго часу, пакуль яе не прачытаю. І ніколі я не была расчараваная кнігай. Заўсёды мне друкаваная версія падабалася больш яе экраннай сястры і заўсёды кніга дапаўняла фільм. Але гэта твор стаў выключэннем з правіла - я спачатку паглядзела фільм (расейскі серыял у ролях з Кавальчук Ганнай). Скажу адразу, што была прыемна здзіўленая! Кінаверсія мне вар’яцка спадабалася, прычым ўсім: ад сцэнарыя і гульні да падбору акцёраў і іх касцюмаў. Акцёрскі склад на сваім месцы і проста пышны (калі шчыра, то Азазела ў фільме, мне спадабаўся больш, чым апісаны ў кнізе). Дык вось, пачаўшы чытаць кнігу (пасля прагляду фільма прайшло больш за год), я натуральна не расчаравалася. Міхаіл Афанасьевіч настолькі цікава і захапляльна апісаў прыгоды Воланда і яго світы, што чыталася на адным дыханні. А размова Пілата з Левіем Мацвеем настолькі затуманіла маю свядомасць, што я не разумела знаходжуся я ў сучасным Менску або старажытным Ершалаiме. А баль !! Баль ў сатаны !!! Гэтыя вісельнікі і забойцы! Гэтыя фантаны з шампанскага і каньяку, труны з каміна і фракі! Гэтыя эмоцыі такiя моцныя, што ты губляеш адчуванне рэальнасці. Хаця .. гэта адчуванне было страчана ўжо з першых старонак кнігі)).
    Я толькі прыкладна магу апісаць, што я адчувала (той, хто чытаў ці глядзеў Гары Потэра зразумее мяне): гэта як быццам цябе зацягвае ў дзённік Тома Рэдла ... ці ты правальваешся ў вір памяці ... і я правалілася ... і мяне зацягнула ... канчаткова і беспаваротна.
    Булгакаў - непараўнальны майстар слова. Я смяялася ад душы. Чаго толькі варта кот і Кароўеў!


    ...Ах, мессир, моя жена, если б только она у меня была, двадцать раз рисковала остаться вдовой! Но, по счастью, мессир, я не женат, и скажу вам прямо - счастлив, что не женат. Ах, мессир, можно ли променять холостую свободу на тягостное ярмо!

    • Не шалю, никого не трогаю, починяю примус, - недружелюбно насупившись, проговорил кот, - и еще считаю долгом предупредить, что кот древнее и неприкосновенное животное.


    Сим удостоверяю, что предъявитель сего Николай Иванович провел упомянутую ночь на балу у сатаны, будучи привлечен туда в качестве перевозочного средства (боров).
    Бегемот.
    "УПЛОЧЕНО".


    У гэтым рамане ўсё: весялосць, павага, пакута, жыццё, смерць, справядлівасць, любоў, вера, надзея, тут УСЁ. Ды гэта нават немагчыма цалкам апісаць. Эмоцыі пасля чытання дадзенага творы настолькі зашкальваюць, што цяжка пачаць чытаць, што-небудзь іншае. Пачынаецца ломка і страх не прачытаць яшчэ што-небудзь падобнае, нешта такое ж пышнае і непараўнальнае. Ці ... хоць бы .. падобнае .. страх ад таго, што такіх кніг ужо можа і няма. І шкадаванне ... што менавіта гэтая кніга скончылася. Гэта сапраўды вялікі раман вялікага пісьменніка і яго галоўны т

    • Я в восхищении!

9
47