- Главная
- Фёдор Достоевский
- 📚 Книги
- Идиот
- Рецензии
- Ці падабаецца вам князь... «Идиот»Ці падабаецца вам князь... «Идиот»
Отзывы о книге Идиот
Ales_Moyski4 августа 2014Ці падабаецца вам князь Мышкін? Задаўся я такім пытаннем падчас чытання рамана, бо князь падабаўся ўсім, нават служкам, бо да ўсіх ставіўся роўна. З аднаго боку гэта добра, а з іншага, можа быць, ён проста без амбцыі, як выказаўся лакей у доме Епанчаных. Якая ж мэта ў Льва, але Мышкіна ў творы Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага? (Вы, напэўна, заўважылі, што героя завуць Леў Мікалаевіч, а Талстой быў вельмі праваслаўным чалавекам). Прыехаць пазнаёміцца з апошняй у родзе Мышкіных генеральшай Епанчыной? Не, бо, маўляў, прымуць - добра, не прымуць - таксама, можа быць, яшчэ лепей. Мышкін кажа, што ў яго добрае стаўленне да расійскіх судоў, бо там зноў адмянілі смяротнае пакаранне. Мышкін разважае наконт хуткай смерці праз гільяціну: лічыць яе яшчэ больш жудаснай, бо ні з чым непараўнальныя душэўныя пакуты ў тыя чвэрць секунды, што нож ляціць над тваёй галавой. Пра пакуты перад смяротным пакараннем, якое пасля адмяняюць Ф. Дастаеўскаму вядома не па чутках, бо ён і сам гэта перажыў. Але наўрадці мэта стварэння вобраза Мышкіна аўтабіяграфічна. Мышкін, Настасся Піліпаўна, Рагожын... Астатніх жа людзей Ф. Дастаеўскі адносіць да разраду "звычайных", або "ардынарных". У рамане прадстаўлена панарама персанажаў з розных сацыяльных слаёў, большасць з якіх, як хворыя, змагаюцца за сваё меца пад сонцам (адзін з метадаў творчасці Ф. Дастаеўскага - вывучэнне душэўных хвароб людзей). Чым жа князь Мышкін такі незвычайны і неардынарны? Князь Мышкін - яўная паралель з Ісусам Хрыстом ў рамане, чаго цалкам дастаткова, каб назваць яго незвычайным, каб зразумець яго мэту, каб яго палюбіць, нарэшце. І вось вам доказы, што гэта дакладна вобраз Хрыста ў "Ідыёце":
- першае, што ўразіла яго ў Швейцарыі - асёл, а менавіта на асле Ісус увайшоў у Ерусалім;
- Мары - не толькі цёска распусніцы Марыі, але Мышкін яшчэ і заступаецца за яе, за што ў яго кідаюць каменнямі ("Няхай першы кіне ў мяне камень" - Бібл.);
- аплявуха Гані ("Падстаў другую шчаку" - казаў Хрыстос, а Мышкін выбачае са словамі: "О, як вы будзеце саромецца свайго ўчынку!");
- карціна са знятым з крыжа Хрыстом у доме Рагожына больш за ўсё спадабалася Мышкіну, была вельмі ачалавечана, дакладней "атруплена";
- Мышкін шкадуе Настассю Піліпаўну як грэшніцу, хаця многія яе ненавідзяць, а яна кажа, што ў ім упершыню ўбачыла чалавека. Дык можа Ф. Дастаеўскі яшчэ адзін адвакат версіі, што Хрыстос быў чалавекам у шэрагу з М. Булгакавым, Д. Браунам, У. Караткевічам і інш.?
На карціне гэтай была выява Хрыста, толькі што зняты з крыжа. Мне падаецца, жывапісцы звычайна павадзіліся выяўляць Хрыста і на крыжы, і знятага з крыжа, усё яшчэ з адценнем незвычайнай прыгажосці ў твары; гэту прыгажосць яны спрабуюць захаваць у ім нават пры самых страшэнных пакутах. У карціне жа Рагожына пра прыгажосць і слова няма; гэта ў непасрэдным выглядзе труп чалавека, які перанёс бясконцыя пакуты яшчэ да крыжа... Я ведаю, што хрысціянская царква вызначыла яшчэ ў першыя стагоддзі, што Хрыстос пакутваў не вобразна, а сапраўдна, і што цела яго, відавочна, было падначалена на крыжы закону прыроды здзейснена і цалкам. На карціне гэты твар страшэнна разбіты ўдарамі, прыпухлы, са страшэннымі, прыпухлымі і акрываўленымі сінякамі, вочы расплюшчаны, зрэнкі знасіліся; вялікія, расплюшчаныя бялкі вачэй блішчаць нейкім змярцвелым, шкляным водбліскам...
Гэта разважанні Іпаліта Цярэнцьева, які са сваёй тэорыяй маленькіх добрых спраў супрацьстаіць Рагожыну, як і Мышкін. Перад спробай самагубства Іпаліта (а гэтая тэма таксама падымаецца ў рамане) да яго прыходзіць прывід вельмі падобны да Рагожына. Ён сядзеў да 3-х гадзін ночы на ложку Іпаліта, як чорны чалавек у С. Ясеніна, як залятаў крумкач да Э. По, як чорны сабака прыходзіў да А. Блока і інш. П. Рагожын, праўда, гэта ўсё адмаўляў, як і падабае д'яблу. Але вам вырашаць, ці пагадзіцца з маімі аналогіямі ці не? Прыемнага чытва!
7 понравилось
78

Комментарии 6
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Хахах, у мяне такіх сустрэч цікавых вельмі шмат было з дзіўнымі людзьмі, што на цэлую кнігу набярэцца! Узяць хаця бы Карышку))) На лаўры Дастаеўскага не прэтэндую, але "Ідыёты" гэтую кнігу можна было цалкам назваць.
Гэтую сустрэчу і ў фільме адлюстравалі. Там адразу кідаюцца ў вочы адрозненні між Рагожыным і Мышкіным.
Калі б яны абодва ведалі адзін пра другога, чым яны асабліва ў гэтыю хвіліну надзвычайныя, то, вядома, уразіліся, што выпадак так дзіўна пасадзіў іх адно супраць другога...Так, Ф.М. умее зрабіць так, што нават забойцам будзеш спачуваць, можа спадабацца і Раскольнікаў. Вобраз Хрыста ў літаратуры (пытанне бог ці чалавек?) мяне заўсёды цікавіў, а табе трапляліся яшчэ падобныя вобразы, акрамя Дэна Брауна, Міхаіла Булгакава і Уладзіміра Караткевіча? Да мяне аднойчы падсела ў транспарце баптыстка, якая пачала прапаноўваць нейкую сваю літаратурку. Але задала мне толькі адно пытанне: Хрыстос для мяне гэта бог ці чалавек? Пасля паказала ўрывак з паслання апостала Пятра, дзе ён кажа, што Ісус быў жывым богам. Думаю, слова жывы ў дадзеным выпадку можна атаясамліваць са словам чалавек. Цікава, як ёй удалося закрануць менавіта тое пытанне ў Новым запавеце, што ўжо колькі год цікавіла мяне, хаця я гэтую баптыстку бачыў упершыню...
Не ведаю чаму, але мне заўсёды падабаўся Мышкін, хоць звычайна падобныя героі для мяне не зусім прывабныя. Можа па той прычыне, што гэта Дастаеўскі. Ён змог паказаць чытачу вобраз, які напоўнены жыццём. Мне вельмі імпануе версія Хрыста Фёдара Міхайлавіча.