Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Марта i яе мара пра снег

Ганна Янкута

  • Аватар пользователя
    homa_bellit30 декабря 2023 г.

    ГАННА ЯНКУТА - МАРТА І ЯЕ МАРЫ ПРА СНЕГ

    Ганна Янкута - беларуская перакладчыца, паэтка і пісьменніца, многім вядомая кнігамі пра ката Шпрота (я і сам іх аматар). Аднак аднойчы аўтарка, паводле ўласнага прызнання, сказала сабе: усё, больш ніякіх катоў. Пасля гэтага з'явілася аповесць пра Марту. Праўда, і пра Шпрота потым новы твор выйшаў, аднак пакінем гэта .

    Марта - дзяўчынка ў інвалідным вазку, якая ўспрымае навакольны сусвет праз акно. А за ім - тыповае дэпрэсіўнае надвор'е з дажджамі, голымі дрэвамі і лужынамі. Марта доўга марыць пра снег і жаданне збываецца, аднак даволі нечаканым чынам: засыпае так, што ўвесь горад аказаўся паралізаваным. З дапамогай новых сяброў дзяўчынка мусіць пусціцца ў небяспечную вандроўку і вырашыць праблему.

    Аўтарка адзначае, што гэта кніга з'яўляецца яе любімай, хоць і мае не самы шчаслівы лёс: яна не надта ўшанавана крытыкай і ўвогуле атрымала мала водгукаў, сярод якіх ёсць і негатыўныя. У чым прычына?

    Па-першае, казка даволі сацыяльная і рэалістычная. Вядома, хапае ў ёй і цудаў, аднак перш за ўсё перад чытачом паўстае праблематыка існавання "не такіх, як ўсё". Марта - дзяўчынка з абмежаванымі магчымасцямі, якую тата выводзіць з дому раз на тыдзень. Ды і гэтыя прагулкі не асабліва доўгія праз адсутнасць беспарогавай прасторы. Ці лёгка пра гэта чытаць? Не, але ж такое аўтарскае рашэнне я адназначна заношу ў плюс.

    Па-другое, даволі павольнае развіццё сюжэту: Ганна прапаноўвае нам настолькі глыбокі і падрабязны гайд па працэсу вытворчасці снегу, што на ім цяжка захаваць увагу. Аднак цярплівы чытач будзе ўзнагароджаны даволі дынамічнай канцоўкай.

    Варта адзначыць мастацкае афармленне кнігі: яркая, прыгожая, з вялікім шрыфтам, яна добра выглядае і на паліцы, і ў руках. Ілюстратарка Лілія Давыдоўская намалявала галоўную гераіню рыжай, таму што яна - агонь!

    Рэзюмэ: сучасная казка з зімовым прысмакам, якую прыемна пачытаць пад цёплым пледам. Дарэчы, яна яшчэ ёсць у продажы

    5
    119