Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Голем

Густав Майринк

  • Аватар пользователя
    Rocamadour5 июня 2014 г.

    Такое са мной адбылося ўпершыню: я недачытала кнігу. Недачытала, бо не змагла больш падманваць сябе самую, што працэс – нішто, вынік – усё.
    Больш месяца гэтыя няшчасныя амаль 300 старонак прыціскалі гімалаямі мой мозг. Я сумленна спрабавала пераадолець пачуццё раздражнення, якое у мяне выклікалі словы і ўчынкі герояў, манера аўтара надаваць ўсяму залішняй, беспадстаўнай містычнасці, таямнічасці, нават дзе-нідзе жудаснасці. Але нічога не выйшла. Спачатку я прымала ўсё як ёсць, сілілася зразумець метафарычныя трызненні Майрынка, чаму ўсіх палохае Голэм, чаму Аарон Васэртрум – увасабленне зла, а Шэмаях Гілель – збавіцель, што не так з майстарам Пэрнатам. Але паступова ўсё пачало выдаваць на тое, што гэтым незразумеласцям не будзе канца. У гэтай кнізе ўсе чагосьці баяцца, але з якой прычыны – я так і не даведалася. Прычым звычайна страх герояў, іх хваляванне перадаюцца і чытачу. Мне чамусьці нічога не перадалося, а героі сваім ныццём надакучылі. Я не веру ім, дакладней не бачу нічога сур’ёзнага і невырашальнага ў іх турботах.
    Пры такой колькасці таямніц і загадак “Голэм” не захапіў мяне. А проста за плюс у карму чытаць не магу, калі мне не падабаецца ні настрой, які выклікае кніга, ні атмасфера, якая ствараеца пры яе чытанні, ні тыя ўражанні, якія яна пакідае.

    3
    31