Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Санузел

Александр Кира

  • Аватар пользователя
    Krysty-Krysty20 октября 2023 г.

    Всемирные канализационные сети. Присоединяйся

    Когда деревенский сантехник, колдуя над моими предательскими трубами, между матом приговаривал: "Я всё исправлю", "Сейчас всё будет хорошо", "Я всё тебе сделаю", он даже не подозревал, как был близок к тому, чтобы услышать: "Ваня, я ваша навеки!" Читая "Санузел", я чувствовала умиление и удовлетворение от того, что есть в этом мире человек, который аж так заботится обо всех моих дырочках. Эргономика – ключевое слово книги.

    Перепись населения ванной комнаты: унитаз, ванна, биде, умывальник, душ, писсуар... Их назначение и даже нецелевое использование. Их размеры, материалы, формы, объёмы, изгибы, неудобства... На какой высоте лучше повесить умывальник и полочки; схемы, какой формы и окружности должен быть унитаз для более удобной и эффективной посадки; анализ угла, под которым капли отскакивают от писсуара, - это действительно системный и всеохватывающий подход. Было любопытно, как далеко может улететь мысль этого исследователя. Интересно, он такой же душнила вне своей работы, это просто профессиональная компетентность или черта характера. (Я знаю пару чудесных подружкиных мужей, чья готовность прочесть часовую лекцию по любому безобидному вопросу типа "разве сегодня не прекрасная погода?" заставляет меня остерегаться отношений с противоположным полом.)

    Вообще было бы интересно прочитать историю унитазиков с картинками. Пару лет назад меня очень впечатлили сосуды, которые подвязывали под кринолины, чтобы дамы могли не отрываться от танцев и не мять свои чудесные платья (их заменили бурдалу - маленькие утки типа соусниц). Однако в этой книге нет связной истории неназываемого, а только отдельные факты, некоторые из которых действительно интересны.

    Расчёты угла падения воды в писсуары разных форм и многообразие поз при дефекации в конце концов утомляют, как и бесконечные абзацы от капитана очевидности о гигиене (такая информация, что даже ребенку покажется банальной). Чтобы было веселее читать, я представляла себе киберпанковского, а точнее парапанковкого (пар - его стихия!) Мойдодыра с лазерным прицелом на глазу, шлангами-щупальцами с резаками на конце и электронным вантузом с глушителем.

    Книга слишком насыщена специальными деталями, чтобы быть популярной (слава Мойдодыру, в ней нет по крайней мере ничего о соединениях труб, только о "сосудах"), и слишком фрагментарна, чтобы увлечь изюминками (ох, неудачное слово в этой теме) из истории предмета или различиях в менталитете, например американских и английских ванных комнат, чтобы я могла рекомендовать её знакомому архитектору или подружке. Вероятно, она выросла из диссертации. Этим, видимо, объясняется неоднородность скучной и развлекательной информации.

    Основная претензия к книге – время, прошедшее с момента её публикации. Интригой осталось, сумели ли незадачливые жители Запада изобрести гибкий душ, решающий значительное количество упомянутых в книге проблем, и приняли ли в семью американцы европейское биде, - открытый финал... Я могу только догадываться (и не прочь это выяснить), насколько далеко продвинулся современный сантехнический комфорт в домашних гидромассажных ваннах. Статистика немытых рук в постпандемическую эпоху звучит странно, я не могу представить человека в современном мире, который редко моет руки. А то, что у автора и его современников нет проблемы, куда положить мобильник в туалете - показывает глубину устаревания исследования и глубину проблемы (бульк миллионов затонувших телефонов стучит в дно наших унитазов).

    Я пыталась представить себе идеального читателя "Санузла". Если долго вглядываться в плитку, на ней появятся невидимые буквы. Например, параллельная аннотация книги.

    Как жить среди землюков счастливо и безопасно, точно бактерии под сиденьем унитаза, вы узнаете в новом специализированном издании Общества Анонимных Инопланетян. Автор из наших подробно и профессионально раскрывает тщательно охраняемые тайны гигиены переобезьян: их дезинфекция настолько примитивна, что неудивительна их стеснительность.


    Для чего предназначены неподвижные фарфоровые кастрюли в маленьких отсеках их жилищ? Вам больше не придется искать, какая из них гарантирует более пикантный вкус, или путаться, какую педипальпу в которую окунать, где удобнее держать куколок и куда эффективней запускать личинки.


    Издание сопровождается чрезвычайно полезными иллюстрациями: под каким углом земляне обычно держат передние части передних щупалец под потоками ашдвао, из какого отверстия какую жидкость выпускать, как правильно залезать и вылезать из сосудов, чтобы никто не заподозрил, что вы не они, хотя эти орудия пыток явно задуманы нашими бывшими агентами для братьев-рептилоидов. Внимательно изучив картинки, вы запомните наконец, в каких местах у землюков сгибаются костные отростки – и больше не ошибётесь!


    Внимание! Берегите свой экземпляр от коренных землюков. Возможно разоблачение! Через несколько страниц чтения они могут понять банальность информации и задуматься о настоящем предназначении книги.


    Если вас всё-таки поймали, избавьтесь от вредного землюка в ближайшем общественном туалете.

    __________________
    __________________
    Па-беларуску...

    Тут...

    Калі вясковы сантэхнік, чаруючы над маімі здраднымі трубамі, прыгаворваў паміж матам: "я ўсё выпраўлю", "зараз усё будзе добра", "я ўсё табе зраблю", - ён нават не падазраваў, як блізкі быў да таго, каб пачуць: "Ваня, я ваша навекі!" У час чытання "Санвузла" я пачувалася прыемна ўсцешанай, што ёсць у гэтым свеце чалавек, які ажно настолькі пра мяне клапоціцца, каб мне было зручней жыць ва ўсіх аспектах жыцця. Эрганоміка - ключавое слова кнігі.

    Перапіс насельніцтва ваннага пакоя: унітаз, ванна, бідэ, рукамыйнік, душ, пісуар... Іх прызначэнне і нават нямэтавае выкарыстанне. Іх памеры, матэрыялы, формы, аб'ёмы, выгіны, нязручнасці... На якой вышыні лепш вешаць рукамыйнік, схема, якой формы і акружнасці павінен быць унітаз, аналіз, пад якім вуглом адскокваюць кроплі ў пісуары - гэта сістэмны і рознабаковы падыход. Было займальна, як далёка заляціць думка гэтага даследчыка. Цікава, ці па-за сваім даследаваннем і працай ён такі самы душніла, ці гэта толькі прафесійная кампетэнтнасць, а не ўласцівасць характару. (Я знаёмая з парай цудоўных сяброўчыных мужоў, чыя гатоўнасць чытаць гадзінную лекцыю на любое бясшкоднае пытанне тыпу "ці ж не цудоўнае сёння надвор'е?" прыводзіць мяне ў адчайны страх стасункаў з супрацьлеглым полам, баюся, аўтар санвузла з іх ліку.)

    Насамрэч цікава было б прачытаць гісторыю ўнітазікаў з карцінкамі. Пару гадоў таму мяне моцна ўразілі сасуды, якія падвязваліся пад крыналіны, каб дамы маглі не адрывацца ад танцаў і не камячыць цудоўныя сукенкі (ім на змену прыйшлі бурдалу - невялікія уткі тыпу соўсніцаў). Аднак паслядоўнай гісторыі неназыванага ў гэтай кнізе няма, толькі асобныя факты, некаторыя сапраўды цікавыя.

    Вылічэнні вугла падзення кропляў у пісуар і позаў дэфекацыі ўрэшце стамляюць, як і бясконцыя абзацы ад капітана відавочнасці пра гігіену (такая інфармацыя, што падасца банальнай нават дзіцяці). Каб зрабіць чытанне больш вясёлым, я ўяўляла сабе кіберпанкаўскага або, дакладней, парапанкаўскага (пара - гэта ягоная стыхія!) Майдадыра з лазерным прыцэлам на воку, шлангамі-шчупальцамі з разакамі на канцы і электронным вантузам з глушыльнікам.

    Кніга занадта насычана спецыяльнымі падрабязнасцямі, каб быць папулярнай (слава Майдадыру, там нічога няма прынамсі пра злучэнні трубаў, толькі пра "сасуды"), і надта фрагментарна прапануе цікавосткі з гісторыі або розніцы менталітэтаў, напрыклад, амерыканскіх і ангельскіх ванных пакояў, каб я магла яе параіць знаёмаму архітэктару або сяброўцы. Верагодна, яна вырасла з дысертацыі. Гэтым, відаць, тлумачыцца неаднастайнасць зануднай лічбавай і займальнай забаўляльнай інфармацыі.

    Галоўная ж прэтэнзія да кнігі - прамінулы час з яе выхаду. Немагчыма даведацца, ці справіліся няшчасныя заходнікі з вынаходніцтвам гнуткага душа, які вырашае значную колькасць заяўленых у кнізе праблемаў, ці паразумеліся амерыканцы з еўрапейскімі бідэ. Я толькі здагадвацца магу, як далёка крочыў сучасны сантэхнічны камфорт у хатніх джакузі, і не супраць была б даведацца гэта. Дзіўна гучыць статыстыка нямытых рук у пасляпандэмійную эпоху, не ўяўляю ў сучасным свеце чалавека, які рэдка мые рукі. А факт, што ў аўтара і ягоных адначаснікаў няма праблемы, куды пакласці мабільны тэлефон у прыбіральні, - паказвае глыбіню састарэласці даследавання і глыбіню праблемы (бульк мільёнаў патопленых тэлефонаў грукае ў дно нашых унітазікаў).

    Спрабавала ўявіць ідэальнага чытача "Санвузла". Калі доўга ўглядацца ў кафлю, на ёй праступяць нябачныя пісьмёны. Напрыклад, паралельная анатацыя кнігі.

    Як жыць сярод землюкоў шчасліва і бяспечна, нібы бактэрыі пад абадком унітаза, вы дазнаецеся ў новым спецыялізаваным выданні Таварыства ананімных іншапланетнікаў. Для чаго прызначаныя нерухомыя парцалянавыя каструлі ў малых адсекаў іх жытлішчаў, з якой можна, а з якой няварта сёрбаць. Вы больш не пераблытаеце, у якую з іх варта апускаць каторыя педыпальпы, дзе зручней трымаць свае кукалкі, а куды можна запускаць лічынкі.


    Вы дазнаецеся добра ахаваныя таямніцы гігіены гэтых перамалпаў: іхняя дэзынфекцыя настолькі прымітыўная, што не дзіўная сарамлівасць землюкоў вакол яе.

    Выданне суправаджаюць надзвычай карысныя ілюстрацыі: пад якім вуглом землюкі звычайна трымаюць пярэднія часткі пярэдніх тэнтакляў пад струменямі ашдвао, з якой адтуліны варта выпускаць якую вадкасць, як правільна залазіць і вылазіць, каб ніхто не западозрыў, што вы не яны, хоць гэтыя катавальныя апараты, відавочна, задуманыя нашымі ранейшымі агентамі пад нашых братоў рэптылоідаў. Пагядзіце на карцінкі, запомніце ўрэшце, у якіх месцах гнуцца іх касцяныя адросткі - і больш не памыляйцеся!


    Увага! Беражыце ваш асобнік і не давайце чытаць кнігу абарыгенным землюкам. Яны праз некалькі старонак выкрыюць недарэчнасць выдання праз банальнасць значнай часткі інфармацыі. Калі вас усё ж выявяць, вы можаце пазбавіцца шкоднага землюка ў найбліжэйшым грамадскім унітазе.

    31
    240