Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Стамбул. Город воспоминаний

Орхан Памук

  • Аватар пользователя
    Melaritt30 сентября 2023 г.

    Чорна-белая рознакаляровасць

    Гэта было маё першае знаёмства з пісьменнікам: і пачаць яго я вырашыла менавіта з мемуараў. Не тое каб лагічны выбар, але ж падумалася, што калі чалавек зможа зацікавіць мяне аўтабіяграфічнымі нарысамі, то ягоныя мастацкія творы акажуцца і зусім захапляючымі.
    І вось, гартаючы старонкі гэтай хронікі любові пісьменніка да свайго мінулага і горада, у якім пражыў усё жыццё, я зразумела, што знаёмства з Арханам Памукам мы будзем працягваць і далей.
    Таму што вельмі просты, здавалася б, настальгічна-меланхалічны тэкст нібыта нагадвае вам нешта любімае, але аднойчы забытае. Тут аўтар неўзабаве робіць галоўным сваім героем горад, застыўшы ў ліхалецці, але ж ён такі блізкі і такі далёкі для чытача адначасова, што нібыта ўзрушвае ў душы чалавека любоў не толькі і не столькі да Стамбула, але да свайго роднага горада, ў якім пражыў амаль усё жыццё. Горада, якого даўно ўжо няма і, на жаль, ніколі ўжо не будзе.
    Што датычыцца сюжэту (так, тут ён усё ж ёсць) - эта свайго роду гісторыя краіны на прыкладзе аднаго горада: у чымсьці смешная, а у чымсьці трагічная.
    Але ж мушу папярэдзіць, што пачынаць чытаць Памука з гэтай кнігі усё ж рызыкоўна (як і ў выпадку любого нон-фікшн твора), бо гэта больш пра пачуцці і асацыяцыі, чым пра штосьці яшчэ.
    Гэтая кніга дакладна для вас у тым выпадку, калі шукаеце сапраўднай прыгажосці стылю. Не ведаю, як ён гэта робіць, але ж ў аўтара сапраўды атрымліваецца граць на струнах душы сваіх чытачоў: кожны знаходзіць у ягоных тэкстах нешта сваё.

    4
    207