Рецензия на книгу
Сёння я не хацела б з сабой сустракацца
Герта Мюлер
mishyna_unuka18 августа 2023 г.Герта Мюлер. Сёння я не хацела б з сабой сустракацца. Пераклад з нямецкай Вольгі Гронскай. 2021.
Дадзены твор нямецка-румынскай пісьменніцы ў многім аўтабіяграфічны. Зварот да свайго "румынскага" вопыту найбольш характэрны для прозы пісьменніцы 1990-х гадоў (раман выйшаў у 1997 г.). Асноўныя праблемы, якія яна закранае ў гэты час, - дзяржаўны тэрор, знішчэнне свабоды слова, асабісты выбар чалавека.
Апавядачка едзе на допыт у "секурытатэ" - мясцовы КДБ. Едзе ўжо не першы раз. Па дарозе яна ўзгадвае сваё жыццё, блізкіх і знаёмых, свае сны, назірае за пасажырамі трамвая. І кожны раз, так ці інакш, думкамі вяртаецца ў сваю сітуацыю неспакою і несвабоды - успамінаючы мінулыя допыты і слінявыя пацалункі ў руку маёра Альбу; суседа, які па загадзе цікуе за ёй і даносіць, растраляную пры спробе перасячэння мяжы сяброўку. Гераіня вымушана жыць у атмасферы страху, неспакою і падазронасці пастаянна, хоць неяк ратуючыся свядома створанымі забабонамі тыпу "шчаслівай" кашулі.
Твор даволі цяжка чытаецца. І справа не толькі ў звышактуальнай для нашай краіны тэме, не ў графічнай адсутнасці некаторых знакаў прыпынку (без пытальнікаў і клічнікаў), але і частае ўпляценне ў аповед карцін сноў і фантазій. Не заўсёды разумееш, пра што ідзе гаворка і праўда гэта ці "гульні розуму".
"Ха-ха, не звар’яцець" [С. 213], - фінальная думка, у якой мала аптымізму.3 понравилось
96