Рецензия на книгу
Гамбит Воскресенского, или Как я свергал Александра Лукашенко
Юрий Воскресенский
Аноним20 июня 2023 г.Звычайны калабарацыянізм
Самыя мярзейшыя 300 старонак, прачытаных мною за апошні час, - гэта кніга ліпавага праваабаронцы, а насамрэч звычайнага кішэннага прапагандыста рэжыма Юрыя Васкрасенскага.
У ёй былы палітолаг і бізнесовец не проста ілжэ на кожнай старонцы. Ён ілжэ зацята і самааддана, транслючы лукашнэкаўскія наратывы пра інспірыяванасць Захадам пратэстаў 2020 года, нікчэмнасць дэмакратычных сіл, падначаленасць Украіны амерыканскаму ўплыву (гэтаму прысвечаны цалкам нялепы эпізод выдуманай сустрэчы з прадстаўніком амерыканскай амбасады ў Кіеве) і шмат што яшчэ.
Пры гэтым Васкрасенскі дрэнна гумарыць, палівае брудам непрыемных яму людзей, блытаецца ў фактах, робіць шмат факталагічных памылак, дзержачы свайго чытача за круглага ідыёта.
Акрамя відавочнай прапаганды, дзеля якой гэта макулатура паўстала, аўтар не забывае пацешыць сваё ўласнае эга, якое па сваіх памерах супастаўна з самаўлюбленнасцю Сяргея Чалага ці Аляксандра Саладухі.
У сваёй кнізе Васкрасенскі прадстае і як нашчадак палкоўніка царскіх войскаў, і самы празорлівы чалец каманды Бабарыкі, якога ён тут ўтаптывае ў бруд з адчувальным задавальненнем, і майстар па напісанні Канстытуцыі, і уплывовы дыпламат у абойме Лукашэнкі. Чалавек-аркестр,адным словам.
Во столькі як жа гэты фальшывы дэмакрат, які ў 2020 годзе паліваў брудам рэжым, у імгненні вока стаў хцівым дзяржаўнікам і зацятым лукашыстам?
У Юрыя ёсць непераканаўчая легенда расчаравання ў дэмакратычных каштоўнасцях, якая па яго словах спела падчас прэзідэнцкай гонцы, пакуль не аформілася на шконцы турмы КДБ. Але адказ трэба шукаць у глубіне кнігі, дзе Васкрасенскі ў праброс кажа, што справа на яго не закрытая і ляжыць дзесьці ў глыбіні сейфаў сілавікоў.
І тут у галаву прыходзіць відавочныя думкі, што спадар Васкрасенскі звычайны напалоханы прыстасаваннец і агідны калабарацыяніст, які зараз спрабуе запэўніць ўвесь свет, што лёс яго вёў ўсе жыцця да гэтага бясчэсця.
Вось толькі з кнігай атрымаўся промах. Васкрасенскі ўпеўнены, што напісаў кнігу як зрынаць Лукашэнку (менавіта так і напісана ў падзагалоўку), а на самой справе атрымаўся наглядны дапаможнік, як уладзе трэба лізаць сраку.
І трэба адзначыць, Юры ў гэтым дасягнуў небывалых глыбінь
250