Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі

Дар'я Бунеева

  • Аватар пользователя
    mishyna_unuka7 июня 2023 г.

    Рэкамендацыя Мікіты Моніча гэтай кнігі некалі трапілася на вочы і, зразумела, я вырашыла яе набыць, бо, па-першае, яе рэкамендавала цікавая і абазнананая ў мастацтве асоба, па-другое, гэта сур’ёзнае акадэмічнае выданне (хоць вокладка зусім не выглядае такой) і, па-трэцяе, тут шмат ілюстрацый.
    Зразумела, пасля прачытання кнігі экспертам не станеш (ды я і не прэтэндую), бо межы самога паняцця даволі размытыя і розныя даследчыкі ацэньваюць творы па-рознаму. У гэтым кантэксце аўтарка згадвае, што адзін даследчык да кічу адносіў усе экспанаты Траццякоўскай галерэі і асабліва творчасць Рэпіна. Яна таксама адзначае вялікую папулярнасць творчасці мастакоў-перасоўнікаў сярод спажыўцоў масавай культуры ў другой палове ХХ ст. (гэта шматлікія рэпрадукцыі, аматарскія копіі і варыяцыі вядомых карцін).

    Асабіста мне было цікава чытаць пра самадзейны кіч, які часта мае сувязь з фальклорам і інсітным (наіўным) мастацтвам, а таксама пра паракіч - мастацкае пераасэнсаванне і перапрацоўку  кічавых форм.

    У якасці прыкладаў інсітнай творчасці даследчыца згадвае А.Кіш, І.Супрунчыка, М.Тарасюка, А.Роскача, а таксама А.Ждана і С.Астапенку (скульптуры першага можна пабачыць у двары д.30 па вул. Сядых, а шпакоўні другога - побач з д.133 на праспекце Незалежнасці).
    У якасці прыкладаў паракічу Дар’я Бунеева разглядае творчасць М.Напрушкінай, І.Рымашэўскага, Л.Шчамялёва, В.Губарава, Ж.Капуснікавай.
    Цікавы факт: скульптурнае афармленне станцый метрапалітэна "Грушаўка" і "Малінаўка" аўтар М.Пятруль прэзентуе як свядомае выкарыстанне стылю кіч (=паракіч), а аўтарка кнігі аргументавана даводзіць, што гэта менавіта звычайны кіч.

    3
    96