Рецензия на книгу
Госпожа Сарторис
Эльке Шмиттер
Аноним11 мая 2023 г.Водзываў на гэтую кнігу не так і шмат, хоць, на мой погляд, яна заслугоўвае большай ўвагі.
Многія з тых, каму твор не спадабаўся, скардзяцца на незразумеласць. Думаю, яны маюць на ўвазе нелінейнасць аповеду. Тут мяне аўтарка таксама ўвяла трохі ў зман, але менавіта гэта і спадабалася. Калі думаеш, што цяпер ты ўжо разабралася, а пасля высвятляецца, што не так усё проста і адназначна.
Некаторым не спадабалася тэма - здрада жанчыны ў шлюбе. А мне падаецца цікавым такі варыянт класічнага сюжэту (узгадаем "Мадам Бавары" Флабера, "Эфі Брыст" Фантанэ, "Ганну Карэніну" Талстога), тым больш, калі аўтар - жанчына. На сувязь з Эмай Бавары ўказвае і перакладчыца Дар’я Сарокіна, абраўшы менавіта такі (Госпожа) варыянт перакладу нямецкага слова Frau.
Спадарыня Сарторыс перажыла сур’ёзны зрыў пасля нешчаслівага кахання ў маладосці. Затым выйшла замуж за чалавека, якога не кахала, каб яе не шкадавалі і, магчыма, каб выглядаць нармальнай. Адносіны з дачкой не складваліся, верагодна, праз адсутнасць кахання да яе бацькі ці немагчымасць адчуваць увогуле. І толькі сувязь з Міхаэлем яе абудзіла і вярнула гэтую здольнасць. Не буду пераказваць сюжэт, толькі адзначу, што фізічна гераіня кнігі не памірае, як яе літаратурныя папярэдніцы. Але, як мне падаецца, пісьменніца яе таксама "забівае", толькі тут ужо іншая форма "забойства", якая некаму можа нясе і карысць.5217