Рецензия на книгу
Садистская иконография. Портреты и истории мучениц и святых
Алина Никонова
Wild_Iris4 апреля 2023 г.ЗАМЕСТ ЭПІГРАФА
Прызнацца шчыра, не памятаю, каб мне траплялася больш прымітыўная, горш напісаная кніга пра мастацтва і/ці хрысціянства, чым гэтая.Ужо старонак праз дваццаць я здагадалася, што аўтарка чэрпала прыкладна з дзвюх-трох крыніц: з Вікіпедыі, нейкай старонкі з праваслаўнымі жыціямі і, у найлепшым выпадку, «Залатой легенды». Я мела рацыю. Спіс літаратуры тут не даўжэйшы, чым павінен быць у навуковага артыкула на пяць старонак. Вікіпедыя там ёсць, Якаў Варагінскі — таксама, партал «Православная энциклопедия» плюс некалькі даведнікаў і дапаможнікаў, усе выключна на рускай мове. Гэта вельмі заўважна ў тэксце кнігі, паверце мне. Я дакажу. Зараз-зараз.
Што наогул прапануе чытачу «Садистская иконография»? Таропкі пераказ жыцій пары дзясяткаў святых пакутніц і праведніц, да якіх часам дадаюцца безгустоўныя аўтарскія каментарыі, плюс згадкі пра асноўныя атрыбуты (галінка пальмы, сцяг, вежа, крыж, вырваныя вочы і г. д.), з якімі гэтых жанчын традыцыйна выяўлялі мастакі. Грунтоўны аналіз карцін? Увага да цікавых дэталяў? Забудзьцеся. З гэтым варта звяртацца да Бажэны Фабіяні альбо Міхаіла Майзульса, якія сапраўды знаюцца на справе. Тут жа аўтарка вырашыла прадаць у кнігарнях свой канспект малакваліфікаванага экскурсавода, які штодзённа водзіць па сталічнай галярэі натоўпы стомленых правінцыялаў, школьнікаў і нуварышаў. Калі ласачка, вось доказы.
Иногда кажется, что истории некоторых святых откровенно грешат против логики, столько в них оказывается несостыковок, натяжек и невероятных событий.
Можа, таму, што жыціе святога — гэта старажытны літаратурны жанр з надзвычай жорсткімі структурнымі рамкамі, а не гістарычны дакумент і не фільм ад канала Discovery? Пра такое мусіць ведаць кожны, хто скончыў прынамсі першы курс філфака.
Почему-то одним из обязательных факторов обретения святости помимо благотворительности, желательно охватывающей все сферы средневековой социальной жизни, всегда являлось целомудрие, причем даже для замужних дам.
Замест таго, каб напісаць «почему-то» і супакоіцца, аўтарка кнігі пра гісторыю мастацтва магла б выйсці за межы Вікіпедыі, хуценька пагугліўшы што-небудзь пра канцэпт цэлібату ў хрысціянстве, а потым зразумелай мовай пераказаць факты чытачам. Натуральна, зроблена гэта не было.
Преподобную Евфросинию Полоцкую можно считать одной из самых влиятельных, харизматичных и в то же время загадочных личностей в русской истории.
Таксама аўтарка магла б на хвілінку задумацца і выбраць варыянт «восточнославянской» або «древнерусской». Што тут скажаш? Дзякуй богу, што не «российской».
Почему-то святая Марина Антиохийская в католицизме превратилась в святую Маргариту. Конечно, оба имени имеют латинские корни и связаны с морем (Маргарита — жемчужина, Марина — морская), но все-таки они разные. Есть версия, что переименование Марины в Маргариту в католической традиции восходит ко времени разделения христиан на православных и католиков, когда в католической традиции житие святой Марины было признано апокрифическим.
Адна (1) хвіліна пошукаў у гугле на англійскай мове, і ўсе таемнае стала яўным:
How Saint Marina Became Known as Saint Margaret in the West
Коратка: не, перайменаванне не звязанае са схізмай, яна толькі ўзмацніла непрыняцце праваслаўнымі формы «Маргарыта». Аўтар артыкула па спасылцы сцвярджае, што гэта папраўдзе была мянушка святой Пелагіі, якая паходзіла з таго самага горада, што і святая Марына, і звалася «Жамчужынай», калі займалася прастытуцыяй — да свайго навяртання ў хрысціянства, зразумела. Да таго ж імя «Маргарыта» мае грэка-персідскае паходжанне, а не лацінскае. Чаму ў гэтай, скажам так, кнігі, наогул не было навуковага рэдактара?
(Хо-хо, зірніце, і ў расійскай Вікіпедыі на старонцы «Маргарита» ёсць тэорыя пра тое, што ўсё гэта эпітэты Афрадыты, а значыць, святая, як шматлікія іншыя кананізаваныя дзевы, нейкім чынам можа быць звязаная з постаццю язычніцкай багіні. Аўтарка нават туды не дайшла, браты і сёстры.)
Порой, читая биографии святых дам, ловишь себя на мысли, что если бы многие из них жили в другое время, то смогли бы принести реальную пользу обществу. Вот так и святая Тереза Авильская, вероятно, могла бы стать талантливой писательницей или же заниматься защитой прав женщин. Однако в Испании XVI века для женщины знатного происхождения, не желавшей выходить замуж по воле семьи, был только один путь — в монахини.
Як мяне стамляе тая сучасная папулярная інтэрпрэтацыя фемінізму, у якой прынята лічыць, быццам раней жанчыны толькі рахмана поўзалі па зямлі, а-ля гераіня «Жоўтых шпалераў» Шарлоты Перкінс Гілман, і галавы падняць не наважваліся... Пры тым, што літаральна праз дзве старонкі мы бачым наступныя пасажы.
В монастыре Воплощения Тереза провела около десяти лет. Это было очень большое подворье, там жило более 200 послушниц и монахинь. И будущая святая, постоянно наблюдая не самые приятные стороны существования огромного женского коллектива, пришла к выводу, что для того, чтобы нормально функционировать, монастырь должен быть небольшим, а количество монахинь не превышать 10–12 человек.
Тереза несколько лет писала в Ватикан, добиваясь разрешения создать новый монастырь. В конце концов под ее напором папа римский Пий IV сдался, и соответствующие документы были подписаны.Тереза Авильская создала за 15 лет литературных занятий пять книг («Автобиография» (или, в других переводах, «Моя жизнь» или «Книга о моей жизни») (La vida, 1562–1565 гг.), «Совершенный путь» или «Путь к совершенству» (Camino de Perfección, 1562–1564 гг.); «Размышления на Песнь Песней» (Meditaciones sobrelos Cantares, 1567 г.); «Книга оснований» (Libro de las Fundaciones, 1573–1582 гг.); «Внутренний замок» (El Castillo Interior, другое название Las Moradas, 1577 г.)) и по праву именуется первой испанской писательницей.
Дык займалася Тэрэза паляпшэннем жыцця іншых жанчын і пісьменніцтвам нават у свае жахлівыя патрыярхальныя часы ці не? Што там навуковы рэдактар... Звычайны таксама гэты тэкст як быццам не чытаў. Смутачак. Трагедыя. Горкі плач.
Канец майму бессэнсоўнаму абурэнню, цяпер высновы: калі вы ўжо набылі гэтую кнігу, проста выражыце адтуль усе прыгожыя каляровыя карцінкі, а рэшту аддайце ў макулатуру, каб яна паслужыла святой справе барацьбы за навакольнай асяроддзе. Я дазваляю. Больш з ёй усё роўна нічога сэнсоўнага не зробіш.
9245