Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Новая зямля

Якуб Колас

  • Аватар пользователя
    Аноним27 марта 2023 г.

    Пасля апошней старонкі адразу пачала шукаць інфармацыі на тэмат паэмы, і тады карціна ў галаве злажылася. Усе пішуць, што Якуб Колас пісал паэму з 1911 па 1923гг, але можна знайсці інфармацыю, што сапраўды ён з большага пісаў этапамі. І не ад самага пачатку. Некаторыя раздзелы поўныя любві да сваёй зямлі, лясоў, Нёмана, паветра... Некаторыя больш прыпамінаюць байку з жыцця. Некаторыя развіваюць падзеі, але большасць - апісуе жыццё звыклага чалавека - Міхала, яго брата Антося, жонкі і дзяцей. І калі разумееш, што пісалася ўрыўкамі, апошнія часткі напісаныя аднымі з першых, то тады разумееш чаму часамі было так цяжка чытаць. Часамі гэта был такі мікс з апавядань, рэальнага сюжету, прыгожай паэзіі, напэўненай любоў'ю да айчыны. Але я з тых, хто цяжка ўспрымае паэзію. Я люблю, калі ў твора ёсць сюжет, якаясь канва, за якой я сляжу. З "Новай Зямлёй" часамі было цяжка. Хоць і разумею, што гэта шэдэўр, але хіба павінна вярнуцца да яго яшчэ праз кілька гадоў.
    Некаторыя часткі былі веееельмі добрымі - мядовы спас і ўсе апісаныя традыцыі, частка пра дарэктара, успрыманне дзядзькем Вільні, разуменне, што для простага чалавека ў тыя гады было нормай гаварыць яшчэ і па польску (і ўвогуле ў паэме шмат польскіх выразаў, не ведаю, ці зразумеюць усё тыя, хто гэтай мовай не валодае).
    Асаблівыя падзякаванні - ілюстратару. Вельмі атмасферныя. А коцікі - ну проста любоў.
    Для мяне гэта твор на выраст, да якога яшчэ абавязкова буду вяртацца ў будучыні.

    9
    1,6K