Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Время секонд хэнд

Светлана Алексиевич

  • Аватар пользователя
    miki_vicki30 января 2014 г.

    Сола галасоў

    Алексіевіч верная свайм жанру, у якім безліч галасоў распавядаюць свае гісторыі, пасля прачытання якіх тваё жыццё падаецца цалкам пазбаўленым вартых падзеяў.
    Кніга пра ўплыў знікнення савецкага ладу жыцця і пра тыя метамарфозы, якія прынесла смерць сацыялізма. Такія кнігі значна цікавей і больш пазнавальныя за падручнікі гісторыі, якія ніякім чынам не распавядаюць пра лёс маленькіх людзей, пра падзеі іх жыцця, пра іх праўду.
    Дадзеная кніга з цягам часу будзе толькі набываць папулярнасць і важкасць, бо зараз пакуль яшчэ жывыя сведкі тых часоў, а праз 50 гадоў дадзеныя гісторыі некаму могуць падацца сапраўднай літаратурнай выдумкай з налётам фантастычнасці і элементамі жаху. Такія кнігі a priori пазнавальна чытаць, бо яны дапамагаюць зразумець чалавечую сутнасць.
    Напрыклад, калі б у такім жанры быў бы напісаны літаратурны твор пра наступствы знікнення Рэчы Паспалітай, я быў бы гатовы аддаць усё, што маю, для прачытання гэтай кнігі.
    І самае важкае: нельга судзіць Алексіевіч за яе недастатковую беларускасць. Яна сама савецкі чалавек, адпаведна пра савецкага чалавека і ўсе яе творы. Не расейская яна, не беларуская, не ўкраінская - савецкая.

    Сацыялізм знік, а яны засталіся... Вось пра тых, хто застаўся, яна і піша.

    10
    128