Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

The Resurrectionist: The Lost Work and Writings of Dr. Spencer Black

E.B. Hudspeth

  • Аватар пользователя
    mari-rudakova15 марта 2023 г.

    Гратэск і дзівацтвы, ці Гісторыя непрызнанага генія

    Аднойчы ў краме я ўбачыла мужчынскую футболку з незвычайным прынтам - анатамаванай верхняй часткай чалавечага цела з касцямі і органамі. На жаль, я так і не набыла яе і больш ніколі не бачыла. Гэта было ў пачатку майго студэнцтва. А потым - анатомія ва ўніверсітэце. Я не любіла гэты прадмет (асабліва цяжка даваліся такія раздзелы, як астэалогія (косці) і міялогія (мышцы), што нядзіўна). Ды і выкладчыца была патрабавальнай. Потым я ўцягнулася і дыпломную работу пісала менавіта па анатоміі.

    І вось ужо дзесьці на другім годзе маёй працы ў школе мне трапілася гэтая кніга - убачыла ў кагосьці ў чытальніцкай групе сацыяльнай сеткі ВК. Убачыла - і знікла (хачу!). Бо ў ёй сплятаюцца мая прафесія і любоў да фэнтэзі. І вось, выдаткаваўшы значную для мяне суму, - гулянка на месяц скончылася - я атрымала гэтую кнігу. Тата, убачыўшы вокладку, адразу ж пажартаваў, маўляў, можа, на дах машыны прыляпіць гэты шкілет. Ідэя дрэнная - не для майго бацькі. А вось для мяне - добра. Аднак у мяне няма машыны(

    Гэта, напэўна, самая дзіўная і незвычайная кніга ў маёй калекцыі. І я нават не ведаю, як яе разглядаць. Быццам бы гэта біяграфія, і ў той жа час тое, што тут апісана, прадстаўляе сабой няхай і добра выпрацаваны, але ўсё ж такі плод фантазіі аўтара, выдумка. Гісторыя на мяжы гратэску, дзівацтва. Доктар, чыя дзейнасць у некаторай ступені нагадвае стварэнне Франкенштэйна, але грунтуецца на таксідэрміі. Замахнуцца на святое - Божыя тварэнні - азначае ўявіць сябе цэнтрам сусвету і напляваць на ўсе царкоўныя дагматы і агульнапрынятыя нормы. Свет аказваецца расколатым на часткі, а сам твор - правадніком у краіну недарэчнай думкі, дзіўнай, але пры гэтым прывабнай і цікавай.

    А калі б усё гэта было сапраўдным? Мы шмат чаго не ведаем пра свет, у якім жывем. Мяне не пакідае думка, што ў свой час многія з'явы накшталт крушэння Тытаніка і наяўнасць у Марса двух спадарожнікаў былі прадказаны пісьменнікамі ў творах. Баюся, тады выдуманы доктар Спэнсэр Блэк будзе здавацца не вар'ятам, а сапраўдным Настрадамусам.

    Я не вучылася ў медыцынскім універсітэце і не валодаю вялізным аб'ёмам ведаў ў вобласці анатоміі, але нават з тым багажом інфармацыі, які ў мяне ёсць, магу сказаць, што ў выданні былі зроблены памылкі. Так, напрыклад, подпісы аб'ектаў у шэрагу выпадкаў не суадносіліся з іх размяшчэннем на малюнку. Гэта перашкаджала чытанню. Не ведаю, чыя гэты віна, выдавецтва ці аўтара, але ўсё ж мінус.

    0
    72