Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

The Iron Daughter

Julie Kagawa

  • Аватар пользователя
    mari-rudakova
    5 марта 2023 г.

    Зашмат ванільнасці, бо хацелася крыві

    Ох, ох, ох, як жа я была здзіўлена, прачытаўшы гэтую кнігу. Такіх паваротаў падзей я ніяк не чакала. Але аўтар здолела мяне здзівіць. Зрэшты, гледзячы на сюжэт праз нейкі час, я разумею, што на самой справе ўсё даволі лагічна. Джулі Кагава скарміла мне тое, што я праглынула няхай і не адразу, але з задавальненнем.

    Кніга пачынаецца з расчаравання. Гэта эмоцыя пранізвае ўвесь сюжэт. Але, увы, мыльнай оперы таксама было дастаткова. Хацелася спраўднай крыві, нянавісці, ане простых слоў у стылі "Мы ворагі, не забывай пра гэта". Фу! І вось, прабачце, добры (на маю думку) герой толькі з'яўляецца ў кнізе, чытачам яго паказваюць літаральна на некалькіх старонках і... Я лямантавала, крычала, але нічога не магла змяніць. Заставалася толькі працягваць чытаць і чакаць момантаў для ляманту. І яны надышлі - знакамітая тройка "Пак, Мэган і Эш" зноў у зборы. Як жа мне падабаецца іх тандэм: Пак, у якога за абліччам веселуна хаваецца сапраўдная пачвара, Эш, які прывык хаваць свае эмоцыі і ўмее быць бессярдэчным, і Мэган, дзяўчына, што згубіла свой магічны дар і зноў аказалася безабароннай. Аднак, ужо відаць рост галоўнай гераіні. Яна паступова прывыкае да жыцця ў Фэйрылэндзе, і хай часам прасынаецца плаксівасць, гэта можна спісаць на чалавечую прыроду. Яе ўчынкі іншы раз нелагічныя, але яна выпраўляецца і вучыцца на сваіх памылках. Мэган не так проста падмануць. Але ў любоўным плане дзяўчына застаецца нерашучай. Гераіня стала часткай відавочнага для мяне любоўнага трохвугольніка і не ведае, каму са сваіх кавалераў аддаць перавагу. А яны ў яе - як на падбор: прыгожыя, высакародныя, вопытныя байцы... Увогуле, выбар складаны. Аднак з канчатковым рашэннем дзяўчыны я згодная. Сама ж пісала кіпенем ад мілых момантаў з гэтай парай. Іх, на жаль, было няшмат, але даводзілася задавольвацца і гэтым.

    Мне ў рукі трапіла перавыданне 2021 года. І вось што мяне здзівіла - наяўнасць бонусных старонак, якія ўключаюць даведнік па свеце Жалезных фэйры. Не хацелася зніжаць за гэта адзнаку яшчэ больш, але падобнае здаецца нелагічным, калі наперадзе яшчэ дзве кнігі, дзе, як ужо магчыма здагадацца, інфармацыя з даведніка можа аказацца спойлерам. Спойлер - так гэта і было на самой справе.

    like3 понравилось
    166