Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Шклатара

Артур Клінаў

  • Аватар пользователя
    andorac15 января 2014 г.

    За кнігу браўся з вялікімі сумневамі. Папярэднія раманы Артура Клінава не вельмі добра заходзілі. І "Малую падарожную кнігу па горадзе сонца", і "Шалом" кідаў чытаць задоўга да канца. Настолькі малацікавымі яны мне здаваліся. Гэтым жа разам ледзь мог адарвацца ад кнігі, каб знайсці час на сон, працу і здачу сесіі. "Шклатара" паглынула мяне цалкам.
    Кнігарня "Логвінаў" падае гэты раман як "кнігу для сваіх". Канечне, у вялікай ступені - гэта гісторыі людзей, з якімі мне даводзіцца сутыкацца ў фэйсбуку і на старонках незалежных выданнняў, але "Шклатара" ўсё ж нашмат глыбейшая, чым проста кніга для "тусоўкі".
    Раман дзеліцца не дзве часткі, якія часам дзівосным чынам злучаюцца. У першай - падзеі канца 2010 года. Выбары, Плошча, сэкс (невядома чаму напісаны ў кнізе праз літару е), віно (шмат віна!!!) і кіно (напрыклад, аповед аб тым, як здымаўся бульба-хорар "Масакра"). Галоўны герой разрываецца між дзвюма жанчына. Калі раман аўтабіяграфічны, то баюся, што абедзве яны не пагладзяць Клінава па галоўцы.
    У другой частцы падзеі разгортваюцца зімой 1881 годзе. Галоўны герой - збяднелы шляхціч Ян Завальня, які вяртаецца з Піцера на Радзіму. І сустракае містычны край - з д'яблавымі восамі, вядзьмаркамі, ваўкалакамі і чалавекам-карпам. Дзіўным чынам гэтыя істоты выступаюць за свабоду края і накіроўваюць Яна... А далей прачытайце ў кнізе.
    Добры постмадэрнісцкі раман.

    7
    174