Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Жанчына ў пяску. Чужы твар

Коба Абэ

  • Аватар пользователя
    Аноним10 января 2014 г.

    Жанчына ў пяску
    Раман зь немудрагелістым сюжэтам: Нікі Дзюмпэй, энтамоляг, у пошуках загадкавай казуркі, спазьніўшыся на аўтобус, трапляе ў вёску. Вёска знаходзіцца на марскім узьбярэжжы, у дзюнах. Дом, куды яго спускаюць па вяровачнай лесьвіцы, знаходзіцца на дне пясочнай ямы. Жанчына, якая жыве ў доме, робіць усё, каб Нікі ня мог адтуль выбрацца. Пясок сыпучы, што перашкаджае герою вылезьці зь ямы.
    Пясчынка , пясок — мэтафара штодзённасьці, якая засмоктвае чалавека. Раман прысьвечаны барацьбе зь пяском , са штодзённасьцю, якая спрабуе паглынуць чалавека і ператварыць яго ў свайго раба. Пясок цячэ нібы час. Кожная пясчынка — гэта дзень, гадзіна, сэкунда. Шэрасьць паглынае нас, мы "забіваем час". Людзі перастаюць быць людзьмі, становяцца "казуркамі", існаваньне чалавека набывае сэнс у бескарыснай працы, капаньні пяску.
    Аўтар падымае адвечнае пытаньне пра сэнс існаваньня чалавека: зьмірыцца або супрацьстаяць, наракаць на непазьбежнасьць падзей або зьмяніць пункт гледжаньня на рэчаіснасьць.

    8
    79