Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Уладзімір Някляеў

  • Аватар пользователя
    miki_vicki10 января 2014 г.

    Цалкам мастацкі твор з элементамі аўтабіяграфічных успамінаў пра станаўленне пакалення стылягаў у 1960-ыя гады ў Мінску, пра іх каштоўнасці ў кантэксце панавання выключна савецкай цэнзуры і ідэалогіі. Апісанне канфрантацыі пакалення савецкай моладзі, якая хацела быць адметнай, з тым ладам у грамадстве, які быў уласцівы савецкай рэчаіснасці. Усё дзеянне адбываецца на фоне дэкарацыяў Мінска 1960-ых гадоў, які сапраўды ажывае ў тваім уяўленні і падаецца, быць можа, нават больш яскравым і каляровым, чым Мінск 2014 года.
    Прачытаўшы кнігу, можна даведацца, чаму сённяшняя Няміга мае такі "асавечаны" выгляд, як яе спрабавалі выратаваць ад зносу, але, на жаль, не атрымалася. Даведаецеся пра тое, што кіраўніцтва партыі ставіла задачу пабудаваць вялікую і шырокую магістраль да перамогі камунізма, ахвярай чаго без праблемаў змагла стаць гістарычная частка Мінска.
    Вялікую частку займае аповяд пра мінскае жыццё амерыканца, які ніяк не мог выбраць паміж камунізмам і капіталізмам, праз што ў рэшце рэшт паехаў у Амерыку і забіў тамтэйшага тагачаснага прэзідэнта. Велізарная ўвага ў рамане надаецца супрацоўнікам КДБ, іх месцу ў грамадстве, а таксама жыццю гэбістаў на пенсіі ўспрыняцце іх сябрамі.
    Не менш важкую ролю ў рамане грае тэма кахання. Амаль усе героі закаханыя ў Асю - персанаж-мрою, які ўяўляецца настолькі прыгожым і бездакорным, наколькі прыгожай можа быць дзяўчына ў мроях. Усё, што звязана з Асяй, памятаюць усе...
    Варта адзначыць, што сярод усіх гісторыяў кахання ў рамане, не знаходзіцца месца для аніводнай гісторыі кахання са шчаслівым канцом.
    Менскіх раманаў, тым больш так якасна напісаных, не так шмат, каб мінчукі іх не чыталі. Заклікаю вас пачаставаць газіроўку з аўтамата. Калі яна вам спадабаецца, вы адчуеце ў ёй і сіроп.

    11
    242