Рецензия на книгу
Капитан Панталеон и Рота добрых услуг
Марио Варгас Льоса
andorac24 декабря 2013 г.Льёса пакуль што не расчароўваў ніколі. Усе ягоныя раманы крэпкія, надзвычай чытэбельныя.
Капітат Пантэлеён - вельмі сімпатычны персанаж. Вайсковец-ідэаліст, цудоўны вобраз. Яму дзіка не падабаецца заданне, але ўзяцца за яго вымушаны, бо які ён інакш вайсковец? Сваю справу ён даводзіць да дасканаласці. Рота Добрых Паслуг разрастаецца як на дражжах. Прастытуткі Пантохі на справе аказваюцца куды больш маральнымі персанажамі, чым эліта грамадства - эліта, святары, журналісты.
Напрыканцы кнігі вельмі радасна за Пантоху, што жонка ўсё ж вяртаецца да яго, хоць ім і даводзіцца ехаць карміць ламаў у халодныя мясціны Перу.
Вельмі-вельмі дзіўлюся, што такая кніга магла пабачыць свет у СССР. Пасля гэтай кнігі жаданне працягваюць знаёміцца з творчасцю Варгаса Льёса засталося.372