Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Rich People Problems

Kevin Kwan

  • Аватар пользователя
    Аноним30 декабря 2022 г.

    А-ма і яе таямініцы

    Назва кніга павінна ўвасабляць сутнасць самога твора. Яна патрэбна чапляць, быць запамінальнай і пры гэтым даволі змястоўнай. У гэтай сітуацыі адразу ўзнікае наступнае пытанне: "Якія ж праблемы могуць быць у людзей, што марнуюць казачныя грошы на ўсякія цацанкі толькі дзеля таго, каб падтрымліваць свой вобраз?" Але ж, нават ў міліярдэраў бываюць не самыя паспяховыя моманты ў жыцці. Мы ўсе адчуваем сябе больш упэўнена і лепш, калі здзяйсняем нейкі рытуал, што можа падняць нам настрой - напрыклад, п'ем каву ў любімай кавярні, перачытваем любімую кнігу, ямо лішні кавалак торта…  А зараз павялічце гэта ў некалькі разоў. Што будзе, калі хтосьці з'явіцца на вокладцы часопіса, куда вы так марылі трапіць? Катастрофа якога маштабу чакае вас, калі вы маеце патрэбу ў доктары, а ён спяшаецца да іншага пацыента? Прыкладаў шмат. Багатыя таксама плачуць. І як казала Патрыцыя Рэджані, "лепш плакаць у "Ролс-Ройсе", чым радавацца жыццю на ровары".

    У цэнтры сюжэту - бабуля сям'і Янг, вялікая Шан Суі. Яна знаходзіцца пры смерці, і ўсе сваякі як мухі зляцеліся на ласы кавалак, бо пра багацце а-ма складаюць легенды. Усіх хвалюе адно пытанне: хто ж атрымае знакаміты маёнтак Таярсаль-парк? Чуткі ўжо даўно гуляюць у вышэйшых кругах, што менавіта ўнук, Нік Янг, атрымае дом. Вось толькі ён ужо некалькі гадоў як знаходзіцца ў няласкі ў бабулі. Але тая памірае, і Нік, змяніўшы свайму гонару, прыехаў прасіць прабачэння, а яго нават не пускаюць на парог. Сям'я злуецца на мужчыну. І ўсё ж, бабуля не такая простая, як здаецца на першы погляд. Яна - сапраўдны стратэг, які мае таямніцы шматгадовай даўнасці. І толькі Нік можа раскрыць сакрэты, што хаваюцца ў нетрах велізарнага маёнтка.

    Кніга годна завяршае трылогію, падтрымліваючы ўзровень на працягу ўсяго перыяду чытання. Хітрыя перапляценні сюжэту, цікавыя героі, каласальныя сумы на банкаўскіх рахунках, раскошныя курорты, дарагія брэнды, вытанчаныя стравы – усё гэта прыцягвае ўвагу і не адпускае да канца. Употай зайздросціш тым, хто мае дачыненне да гэтага свету, дзе людзі вераць, што ўсё круціцца вакол іх. А чаму б і не думаць так, калі ўсё ў гэтым свеце ўпіраецца ў грошы, а ты ў іх купаешся?

    1
    247