Рецензия на книгу
Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі
Автор неизвестен
Osman_Pasha30 ноября 2022 г.Анатацыя на кнігу абяцае «пацешыць аматараў цмокаў, ваўкалакаў ды рознага кшталту нячысцікаў». Але недахоп у тым, што спіс нячысцікаў, якіх можна знайсці ў кнізе амаль і абмежаваны гэтымі цмокамі ды ваўкалакамі, дадаць можна хіба што, русалку ды вялікае мноства чарцей. Вось толькі беларуская міфалогія больш шырэйшая і разнастайная.
03:22
Казкі сабраны з розных мясцін, тут і Добруш, і Сянно, і Бяроза, і Петрыкаў, і Клімавічы, і Лідчына. Зусім розныя беларускія куткі. Магчыма гэтым тлумачыцца тое, што асобныя казкі крыху адрозніваюцца ад усталяваўшыхся традыцыйных міфічных сюжэтаў.
Казка «Дзяцюк і чортава дачка» выстаўляе чорта нейкім дурнем, якога ашукаць вельмі проста. А ў міфах чорт з'яўляецца ці вельмі хітрым нячысцікам, ці Чортам – апанентам Бога па стварэнню, ці, хутчэй, па сапсаванню ўжо створанага.
З другога боку, казка «Доля і злыдні» прыклад поўнага супадзення з міфам. Доля тут адказвае за шчасце і поспех свайго гаспадара. Працавітая Доля заможнага брата забяспечвае яго поспех. А меньшаму брату брату трэба адшукаць сваю Долю-лайдачку, адлупцаваць яе, знайсці больш прыдатную для сябе і Долі справу і толькі потым прыйсуі да поспеху. А пасля трэба разабрацца і са Злыднямі, каб ад іх пазбавіцца трэба заманiць iх у мех і кінуць ў балота.
Казка вынесеная ў назву таксама адпавядае міфам, бо ведзьмары, выдзьмаркі і чараўнікі лёгка абарочваюцца ў ваўкалакаў і ў новым выглядзе шкодзяць людзям. А перакідваюцца яны куляючыся праз уторкнутыя ў зямлю нажы. А каб зноў зрабіцца чалавекам трэба кульнуцца праз нажы ад апошняга к першаму, але калі хоць адзін нож знікне чараўнік застанецца ваўкалакам.
Большасць казак аказалісь ўжо знаёмымі, але было дзве ці тры новых. Казкі месцамі занадта жахлівыя, але ў канцы ўсё прыходзіць да хэпі-энду. Для звычайных людзей дакладна, а для злых ды тых, хто знаецца з тагасветнымі істотамі канец дрэнны.14411