Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Гордость и предубеждение

Джейн Остин

  • Аватар пользователя
    mari-rudakova11 сентября 2022 г.

    Я знайшла саму сябе ў кнізе

    Англія... У гэтым слове хаваецца столькі ўсяго дзіўнага! Адразу ж на розум прыходзіць джэнтльмен, што папівае гарбату ў нязменныя 5 гадзін (у свой час укараненне гэтай традыцыі было высмеяна Л'юісам Кэралам ў яго знакамітай «Алісе ў Краіне Цудаў»). Успамінаюцца арыстакраты, у жылах якіх цячэ снабізм і гонар, запраўленыя прадузятасцю ў адносінах да іншых. Вядома ж, прыраўноўваць абсалютна ўсіх не мае сэнсу. Тым не менш, усім нам вядомыя гісторыі пра каралеўскія паводзіны, зусім не годные пераймання.

    Я звыклым рухам загортваю кнігу і разумею, што зусім не хачу расставацца з героямі. Так, яны не здаюцца простымі, ды і стыль апавядання для мяне нязвыклы (90% - апісанне, 10% - дыялогі), але кніга адназначна застанецца ў маім сэрцы разам з найлюбай экранізацыяй 2005 года. І нягледзячы на тое, што Элізабэт і Джэйн злёгку адрозніваюцца ад мяне па ўзросце (я крыху старэйшая за іх), ды і нас падзяляе больш 200 гадоў эпохі, у іх паводзінах заўважаеш... сябе саму. Так-так, менавіта сябе, з дзіўна рамантычнай натурай старэйшай сястры і пры гэтым няпростым характарам другой. І ох як цяжка чытаць пра заганы іншых людзей і пазнаваць пры гэтым свае ўласныя!

    І ўсё ж такі складана ўспрымаць некаторыя моманты ў кнізе адэкватна. Праз прызму часу падобныя ўчынкі, перажыванні герояў здаюцца ў некаторай ступені абсурднымі і вар'яцкімі. Жыццё дзяўчыны разам з жаніхом да шлюбу ўспрымаецца як ганьба сям'і, перыяд спатканняў цалкам сціраецца і закаханыя адразу пераходзяць да сур'ёзнага этапу – жаніцьбе... А што цяпер? Думаю, тлумачэнняў не патрабуецца. Аднак падабенства ўсё роўна можна знайсці: так, мары ўдала выйсці замуж праследуюць дзяўчат і цяпер, а мужчыны жадаюць знайсці спадарожніц, якія падзеляць з імі радасці сямейнага жыцця. Фінансавы стан партнёраў даволі часта вызначае іх магчымую будучыню і нярэдка становіцца прычынай сварак ўнутры сям'і. Зрэшты, калі закаханыя гатовыя несці гэты цяжар разам, тады любыя нягоды будуць хоць бы што.

    Я звыклым рухам загортваю кнігу. Героі застаюцца зачыненыя ў ёй, чакаючы, калі я зноў да іх вярнуся. Але пакуль мяне чакае рэальнасць, дзе характар Элізабэт Бэнэт будзе заўсёды пра сябе нагадваць. А дзесьці ўдалечыні маячыць знаёмства з містэрам Дарсі, а больш нічога і не трэба.

    4
    274